Мамон ’глухі чалавек’ (Бяльк.). Рус. пск., цвяр. мамоня ’негаваркі, пануры чалавек’. Балтызм. Параўн. літ. mómūnė ’цемечка’ (паводле прыкладаў у IKŽ, 8, 344: ’пакуль цемечка не зарасце (не стане цвёрдым), дзіця не гаворыць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)