атлумі́ць, атлумлю, атлуміш, атлуміць; зак., чаго-што.

Разм. Затуманіць шумам, крыкам; адурманіць; збіць з толку, з тропу, з панталыку. Атлуміць галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрапі́цца, акраплюся, акропішся, акропіцца; зак.

Пакрыцца кроплямі, пырскамі чаго‑н. Акрапіцца расою. □ Праўда, адразу і лоб і твар акрапіліся потам. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксю́маран, ‑а, м.

Стылістычны прыём наўмыснага спалучэння слоў процілеглага сэнсу, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (белая варона, гаючы боль).

[Грэч. axýmoron — дасціпна-недарэчнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аната́цыя, ‑і, ж., чаго.

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку. Анатацыя кнігі.

[Ад лац. annotatio — заўвага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяда́цца, ‑аецца; незак.

1. Расказвацца, апісвацца; з’яўляцца зместам чаго‑н. У другой казцы апавядаецца пра дзяўчыну. Лойка.

2. Зал. да апавядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мацаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абмацаць усё вакол, шукаючы чаго‑н. // Мацаючы, знайсці што‑н. Вымацаць грыб пад лісцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́зацца, ‑жуся, ‑жашся, ‑жацца; зак.

Пакрыць, вымазаць сябе чым‑н. Абмазацца маззю. // Запэцкацца, забрудзіцца, прыткнуўшыся да чаго‑н. мазкага. Абмазацца фарбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ключа́р, ‑а, м.

1. Уст. Той, хто захоўвае ключы ад чаго‑н.

2. Духоўная асоба (звычайна свяшчэннік), якая распараджаецца царкоўнай маёмасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэнсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) больш інтэнсіўным, павялічыць (павялічваць) інтэнсіўнасць чаго‑н. Інтэнсіфікаваць вытворчыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Моцна злучыцца аднаму з другім, далучыцца адзін да другога пры дапамозе чаго‑н. Дэталі добра змацаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)