Ро́ба ’грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае)’ (ТСБМ). Відаць, з рус. роба ’тс’, якое ўзыходзіць да франц. robe, італ. roba ’адзенне’ < ст.-в.-ням. roub ’абрабаванне, здабыча’ (Фасмер, 3, 487).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ро́сшыўка, ро́сшэўка, росшэ́ўка ’расшыўка, прошва’ (Мат. Гом.; ТС, ПСл), рашэ́ўка ’тс’ (Мат. Гом.), ро́сшыўка ’прошва’ (навагр., ЖНС). Да расшыва́ць < раз‑/рас і шыць (гл.). Параўн. укр. розши́вка, рус. расши́вка ’расшыўка, расшыванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рубяжы́, рубыжі́ ’тое, што і граблі́ — трава, што застаецца паміж пракосамі’, ’знакі на скуры няроўна абстрыжанай авечкі’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, архаізм, параўн. ст.-рус. рубежь ’засечка; знак мяжы’ (гл. рубеж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэа́льны ’які існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. реальный. Ст.-бел. реалный ’рэальны’ < ст.-польск. realny ’тс’ < с.-лац. realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэцыды́ў ’зварот, паўтарэнне якой-небудзь з’явы’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рецидив ’тс’. Ст.-бел. рэцыдыва ’аднаўленне хваробы’ < ст.-польск. recydywa < лац. recidīvus ’паўторны’ < rĕcīdo ’зноў трапляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́шнік1 ’арэшнік’ (ЛА, 1, Сл. ПЗБ). Ад арэшнік < арэх (гл.).

Рэ́шнік2 ’тонкія планкі, якія набіваюць пры атынкоўцы’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Рус. решетины ’тс’, решка ’краты’. Гл. рашотка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́дкі ’рэзкі на смак, даўкі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’тая, якая збягаецца (аб тканіне)’ (Нас.), са́дкасць ’рэзкасць, даўкасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Рус. са́дкий ’аб тканіне — якая збягаецца’. Да садзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́тэр ‘цёплая вязаная фуфайка без засцежак з высокім каўняром (ТСБМ). Праз рус. сви́тер ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) з англ. sweater ад sweat ‘пацець’. Гл. таксама адаптаваную форму сві́тра (пруж., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, з рус. сор ‘смецце’, сори́ть ‘раскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіню́га ‘тоўстая кішка каля страўніка, кіндзюк’ (Бяльк.). Магчыма, запазычанае з рус. синю́га ‘тс’, дзе з’яўляецца тэрмінам мясаперапрацоўчай прамысловасці; зафіксавана ўжо ў 1852 г. (ССРЛЯ, 13, 843). Відавочна, ад сіні, паводле колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)