хлорыставадаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлорыстага вадароду, звязаны з ім. Хлорыставадародная кіслага. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хлорыстага вадароду. Хлорыставадародная апрацоўка насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хме́левы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хмелю (у 1, 2 знач.), уласцівы хмелю. Хмелевы пах. // Прыгатаваны з хмелю, з хмелем. Хмелевыя дрожджы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цывіліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара, цывілізатараў. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цынго́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цынгі; звязаны з захворваннем цынгой. Цынготнае захворванне. Цынготныя дзясны.
2. Хворы на цынгу. Цынготны хворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэлафа́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэлафану; зроблены з цэлафану. Асабліва зацікавіла гасцей цэлафанавая стрэшка. Пад такімі стрэшкамі вырошчваюцца маладыя расліны. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частако́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да частаколу; утвораны частаколам. Двор прасторны. Хата, павець, клець, паграбок і вялікі частаколавы закут для птушкі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе чатырыста год. Чатырохсотгадовая гісторыя дзяржавы.
2. Які мае адносіны да чатырохсотгоддзя (у 2 знач.). Чатырохсотгадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе шэсцьсот год. Шасцісотгадовы перыяд.
2. Які мае адносіны да шасцісотгоддзя (у 2 знач.). Шасцісотгадовы юбілей горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкловыдзіма́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выдзімання шкляных вырабаў. Шкловыдзімальны цэх. // Які прызначаецца, выкарыстоўваецца для выдзімання шкляных вырабаў. Шкло выд зімальныя прыстасаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпшы́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шыпшыны. То ён [Віцька].. калючага дзядоўніку назапускаў дзяўчынцы ў валасы, то шыпшынавых зярнятак пасылаў за шыю. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)