1.займ.неазнач.Ужыв. замест дакладнай назвы асобы, прыкметы, не названых па той ці інш. прычыне.
Трэба адзначыць, што на сходзе адсутнічалі такія-та.
2.часц.Ужыв. для выражэння дакору, іроніі і пад. (разм.).
Рубель згубіў.
Такая-та бяда.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прафесі́йны, -ая, -ае.
1.гл. прафесія.
2. Які займаецца чым-н. як прафесіяй, а таксама які з’яўляецца прафесіяй.
П. рэвалюцыянер.
П. бокс.
3.Такі, што цалкам адпавядае патрабаванням дадзенай вытворчасці, дадзенай галіны дзейнасці.
Зроблена зусім прафесійна (прысл.).
|| наз.прафесі́йнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыме́тны, -ая, -ае іпрыкме́тны, -ая, -ае.
1.Такі, што лёгка прымеціць.
П. шрам над брывом.
Ён прыметна (прыкметна) (прысл.) пахудзеў.
2. Які выдзяляецца сярод іншых.
Ён чалавек п.
3. Які з’яўляецца прыметай, адзнакай.
П. знак.
|| наз.прыме́тнасць, -і, ж.іпрыкме́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак.
1.да каго-чаго. Наблізіцца, падысці блізка; звярнуцца да каго-н.
Па балоцістым беразе не п. да ракі.
Сёння да яго не п., такі злы.
2.да чаго. Тое, што і прыступіць (у 3 знач.).
|| незак.прыступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́льда, -ы, М -дзе, мн. -ы, -аў, ж.
1. Дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства і пад., вывеска.
2.перан. Пра знешні, паказны бок паводзін, дзейнасці, спосабу жыцця і пад. (разм.).
Гэта толькі ш., на самай справе ён не такі чалавек.
|| прым.шы́льдавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
geártet:
so ist er ~ ён такі́, така́я яго́ нату́ра;
ein ~es Kind дзіця́ з до́брымі зада́ткамі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Úsusm - звы́чай;
das ist bei uns so ~такі́ ў нас звы́чай, так у нас заве́дзена
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АБО́РА,
1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял.хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.
2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).
3) Загон для жывёлы на выпасах.
4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯў матэматыцы,
1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R2/OA, дзе R2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл.Інверсар).
2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў у перастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.
Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЬ (Пётр Агеевіч) (н. 20.4.1946, г. Слуцк Мінскай вобл.),
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1979). Друкуецца з 1963. Зб-кі паэзіі «Лістота» (1979), «Гарадская зорка» (1981), «Рака Жыццё», «Такі як ёсць» (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Аўтар кніг дакумент. прозы «Гісторыя пакаранняў у Расіі. Гісторыя расійскага тэрарызму» (1995), «Гісторыя вышуку ў Расіі» (т. 1—2, 1996). Пераклаў на рус. мову кнігі выбраных вершаў Р.Баравіковай «Светнік» (1982) і Цёткі «Выбранае» (1986), пераклаў і склаў анталогіі бел. паэтаў 1920—30-х г. «Час ветравея» (1987) і бел. дзіцячай л-ры «Чарадзейная крынічка» (1997). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Т.Бондар, С.Законнікаў, У.Някляеў, Я.Янішчыц.