азоцістыя прадукты распаду гемаглабіну і інш. гемазмяшчальных рэчываў, якія ўваходзяць у склад жоўці і надаюць ёй характэрную афарбоўку. Па хім. будове — лінейныя гетэрапірольныя злучэнні з рознай колькасцю і лакалізацыяй падвойных сувязей і замяшчальнікаў. У чалавека і жывёл утвараюцца пераважна ў печані, выдзяляюцца ў выглядзе білірубіну і білівердзіну, выводзяцца з арганізма з калам і мачой. Пры некат. відах паталогіі (жаўтуха, гемалітычная хвароба нованароджаных і інш.) назапашваюцца ў асобных тканках і органах, служаць іх дыягнастычнай прыкметай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСАМАТО́З,
вострая кантагіёзная воспападобная вірусная хвароба трусоў. Зрэдку хварэюць зайцы. Пашкоджваюцца лімфатычныя вузлы, кроў, селязёнка, скура, слізістыя абалонкі. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі; у Еўропу занесены ў 1952. На Беларусі з 1980.
Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Заражэнне кантактнае, аэрагеннае, праз кармы і інш.Асн. пераносчыкі — насякомыя-крывасмокі. Прыкметы: кан’юнктывіт, ацёчнае апуханне (інфільтрацыя) падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вушэй, ануса і вонкавых палавых органаў; воспападобная вузельчыкавая высыпка на целе (пры вузельчыкавай форме). Ускладняецца архітам, пнеўманіяй. Звычайна мае лятальны вынік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЭМІ́Я (ад грэч. pandēmia увесь народ),
катэгорыя інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, калі інфекц.хвароба пашырана сярод насельніцтва краіны, некалькіх краін ці кантынентаў. Ступень пашыранасці інфекц. хвароб абумоўлена ўспрымальнасцю чалавека да інфекцый, частатой зменлівасці ўзбуджальніка (напр., вірус грыпу), шляхамі перадачы інфекцыі (часцей узнікаюць П. інфекц. хвароб, што перадаюцца паветрана-кропельным шляхам), войнамі, эміграцыяй і інш. Апісаны П. чумы, халеры, грыпу, малярыі і інш. З сярэдзіны 20 ст. П. адсутнічаюць (за выключэннем грыпу). Гл. таксама Эпідэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАТЫ́Т ЭПІДЭМІ́ЧНЫ,
хвароба чалавека, пры якой пашкоджваюцца калявушныя (радзей падсківічныя і пад’язычныя) слінныя, палавыя і падстраўнікавая залозы, нерв. сістэма і інш. Узбуджальнік — РНК-змяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніца інфекцыі — хворы на П.э. Заражэнне звычайна паветрана-кропельным шляхам. П.э. пакідае стойкі імунітэт. Прыкметы: павышаная т-ра цела, боль у вобласці ніжняй сківіцы пры адкрыванні рота і жаванні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы. Ускладненні: бясплоднасць, глухата, цукр. дыябет і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАЛО́ГІЯ (ад грэч. pathos пакута, хвароба + ...логія),
навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хвароб; тэарэтычная аснова медыцыны. Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы; яе функцыян. і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння. Найб. агульныя прычыны і заканамернасці паталаг. працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа- і кровазвароту) вывучае агульная П., канкрэтныя хваробы — асобная П. Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.
хвароба лёну, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду аўрэабазідый. Пашкоджвае сцёблы, лісце, насенныя каробачкі, насенне. Пашыраны на Беларусі ў раёнах ільнасеяння (найб. у гады з вільготным халодным летам). Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу, разносіцца ветрам, вадой, насякомымі-шкоднікамі (напр., ільнянымі блошкамі). На раслінах утвараюцца бурыя плямы, сцёблы робяцца кволымі, крохкімі, лёгка ламаюцца. Хворыя пасевы палягаюць, зніжаецца ўраджайнасць, пагаршаецца якасць валакна — яно траціць трываласць, дрэнна адстае ад кастрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНХАСПАРЫЁЗ, аблямаваная плямістасць,
хвароба раслін, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду рынхаспорый. Пашкоджвае ячмень, азімае жыта, пырнік паўзучы, цімафееўку лугавую, райграсы, каласнец безасцюковы, купкоўку зборную і інш. Праяўляецца ў выглядзе авальных або няправільнай формы шэра-зялёных з цёмна-бурай аблямоўкай плям на лісці і лісцевых похвах раслін, у халаднаватае дажджлівае лета — і на зерні. У хворых раслін памяншаецца асіміляцыйная паверхня лісця, парушаецца водны баланс, зніжаецца ўраджай і пагаршаецца яго якасць. У гады пашырэння Р. недабор зерня дасягае 15%.