ПЕНЯЗЬКО́Ў Дзмітрый Нікандравіч (н. 26.9.1922, в. Ляшчынец, цяпер у межах г. Гомель),
Герой Сав. Саюза. Скончыў Гомельскае пед. вучылішча (1950), ваен.авіяц. вучылішча (1960). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Польшчы. Камандзір роты лейт. П. вызначыўся 20 і 22.4.1945 пры фарсіраванні р. Одэр каля г. Шчэцін (Польшча) і ў баі за вышыню, якую ўтрымліваў адзін агнём з кулямёта да падыходу асн.сіл роты. Да 1947 і ў 1951—69 у Сав. Арміі, потым на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯ́ШЧАНКА Сяргей Іванавіч (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рвет.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1951). З 1960 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па гігіене с.-г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Стрессы у сельскохозяйственных животных. М., 1987 (разам з В.Ц.Сідаравым);
Энергоресурсосбережение в животноводстве. Барановичи, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕ́СІЯ (ад лац. professio спецыяльнасць),
устойлівы і адносна шырокі від працоўнай дзейнасці; вял. група людзей, аб’яднаных агульным родам заняткаў, прац. дзейнасцю. Прадугледжвае пэўную сукупнасць тэарэт. ведаў, практычнага вопыту і прац. навыкаў, з’яўляецца крыніцай даходу. Вызначаецца характарам і зместам работы ці службовых функцый, прыладамі і прадметамі працы, якія выкарыстоўваюцца. Па меры развіцця прадукц.сіл грамадства, выкарыстання больш дасканалых прылад працы і тэхналогій вытв-сці паглыбляецца падзел працы, з’яўляюцца спецыялізаваныя П. Але працэс спецыялізацыі працы спалучаецца з тэндэнцыяй да фарміравання П. шырокага профілю і сумяшчэння П. З навук.тэхн. прагрэсам звязаны працэс адмірання некаторых П. і ўзнікнення новых. Існуе некалькі тысяч П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ЗЯМЕ́ЛЬНЫХ УЛА́СНІКАЎ,
палітычная арганізацыя памешчыкаў Расіі ў 1905—08 і 1916—20. Засн. ў ліст. 1905 у С.-Пецярбургу для абароны буйнога прыватнага землеўладання і самадзярж. ладу ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07. Пасля яе задушэння часова спыніў існаванне (1908). Адноўлены ў ліст. 1916 з мэтай дапамогі арміі с.-г. прадуктамі і абароны прыватнай уласнасці на зямлю. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 С.з. у. — падп. манархічная арг-цыя, звязаная з белым рухам. Адзін з яго кіраўнікоў А.В.Крывашэін у 1920 узначальваў белагвардзейскі «Урад Поўдня Расіі». Пасля разгрому Чырв. Арміяй асн.сіл белагвардзейцаў саюз распаўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т (позналац. statutum ад лац. statuo пастанаўляю, вырашаю),
1) збор законаў у некат. краінах Еўропы 14—18 ст.Напр., Статут Вялікага княства Літоўскага 1588.
2) Звод нарматыўна-прававых правіл, дакументаў, якія вызначаюць структуру, парадак дзейнасці і паўнамоцтвы якога-н. сац. ін-та, арг-цыі, установы. Напр., С., якія рэгламентуюць парадак і асновы дзейнасці Узбр.Сіл (гл.Статуты воінскія), міжнар. арг-цый (статут ААН і інш.).
3) Палажэнне пра што-небудзь. Напр., у С. ордэна — яго апісанне, парадак узнагароды і нашэння.
4) Назва заканадаўчых актаў агульнанарматыўнага характару ў Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краінах (напр., статутнае права).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́Ё МЕ́НДЭС (Tamayo Méndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба),
першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал.ін-т (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962, СССР), Вышэйшую школу Рэв.Узбр.сіл імя М.Гомеса. З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-38» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.А.Папоў, В.В.Румін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЛО́ЎСКІ Васіль Іванавіч (14.8.1902, в. Ачыжа Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 3.10.1990),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1940), курсы нам. камандзіраў рот па паліт. частцы (1943) і ўдасканалення каманднага саставу. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Данскім, Варонежскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Т. вызначылася ў чэрв. 1944 пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім (цяпер Шумілінскі) р-не Віцебскай вобл. і фарсіраванні Зах. Дзвіны, дзе захапіла і ўтрымлівала плацдарм да падыходу гал.сіл дывізіі. Да 1953 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРАЕ́ННЕ,
1) комплекс розных відаў ваен.зброі і сродкаў, што забяспечваюць яе выкарыстанне; асн. састаўная частка ваен. тэхнікі. Паводле прыналежнасці да пэўнага віду ўзбр.сіл, роду войск адрозніваюць У. сухап., ракетных войск, войск ППА, ВПС, ВМФ і інш.; паводле відаў носьбітаў — авіяц., карабельнае, танкавае і інш. Асобныя віды У. падзяляюцца паводле прынцыпаў дзеяння, прызначэння, канстр. асаблівасцей, спосабаў дастаўкі да цэлі і інш. 2) Працэс аснашчэння войск зброяй, а таксама колькасны рост і якаснае развіццё ваен. тэхнікі.
3) Сукупнасць элементаў аснасткі ветразевага судна (ветразевае У.) або сродкі аховы воіна ў баі (засцерагальнае У.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІСК,
фізічная велічыня, што характарызуе напружаны стан суцэльнага асяроддзя або інтэнсіўнасць нармальных (перпендыкулярных да паверхні сіл), з якімі адно цела дзейнічае на паверхню другога; адзін з асн.параметраў стану вадкасці і газу.
Пры раўнамерным размеркаванні нармальнай сілы F на паверхні Ц. p на любую частку паверхні роўны p = F/S, дзе S — плошча гэтай часткі; пры нераўнамерным размеркаванні велічыня F/S вызначае сярэдні Ц. на дадзеную плошчу. Рознасць Ц. вымяраюць манометрамі, абс. (у прыватнасці атм.) — барометрамі, хуткапераменлівы — разнастайнымі эл. датчыкамі. Адзінка Ц. ў СІ — паскаль, пазасістэмныя адзінкі — міліметр вадзянога слупа і міліметр ртутнага слупа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫФУГАВА́ННЕ,
раздзяленне неаднародных сістэм (суспензій, шламаў, эмульсій) пад дзеяннем цэнтрабежных сіл. Робіцца з мэтай вылучэння цвёрдай або асветленай фаз спосабам адстойвання ці фільтравання.
Выконваецца ў цэнтрыфугах з суцэльным або перфарыраваным (пакрытым фільтруючым матэрыялам) ротарам. Цэнтрабежнае адстойванне выкарыстоўваюць для вылучэння асветленай вадкай фазы з разбаўленых суспензій і асаджэння цвёрдай фазы з канцэнтраваных суспензій; фільтраванне — для выдалення цвёрдай фазы з суспензій і шламаў з адносна малой колькасцю вадкай фазы. Асобнае месца займае Ц. эмульсій, напр., сепарыраванне малака ў сепаратарах малочных. Пры даследаванні высокадысперсных сістэм і высокамалекулярных злучэнняў (бялкоў, нуклеінавых кіслот) выкарыстоўваюць ультрацэнтрыфугаванне.