о́птымум
(лац. optimum = найлепшае)
сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёлі́нія
(ад радыё- + лінія)
сукупнасць радыёканалаў, якія працуюць паралельна або паслядоўна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фітаклі́мат
(ад фіта- + клімат)
сукупнасць атмасферных умоў, у якіх жывуць расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрагра́фія
(ад электра + -графія)
палігр. сукупнасць электрычных і магнітных спосабаў друкавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрасістэ́ма
(ад электра- + сістэма)
сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́піка
(гр. epikos = эпічны, ад epos = слова, апавяданне)
сукупнасць эпічных твораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канты́нуум
(лац. continuum)
1) бесперапыннасць, непарыўнасць з’яў, працэсаў;
2) мат. непарыўная сукупнасць, напр. сукупнасць усіх пунктаў адрэзка прамой;
3) фіз. суцэльнае матэрыяльнае асяроддзе, уласцівасці якога змяняюцца ў прасторы бесперапынна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
блакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. блакіраваць (у 2 знач.) і блакіравацца 1.
2. Сукупнасць прылад для блакіровачнай сістэмы рэгулявання руху цягнікоў. // Сістэма сігналаў, пры дапамозе якіх паказваецца, заняты ці свабодны чыгуначны пуць.
3. Сістэма блокаў якога‑н. механізма. Блакіроўка навяснога культыватара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адука́цыя, ‑і, ж.
1. Навучанне, асвета. Грамадзяне СССР маюць права на адукацыю.
2. звычайна з азначэннем. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання. Вышэйшая, спецыяльная, сярэдняя адукацыя. □ Бацька Казіміра, Адам Рэклайціс, юрыст па адукацыі, уласнік трохсот дзесяцін зямлі разам з лесам, удзельнічаў у паўстанні 1863 года. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́к, ‑а, м.
Сукупнасць касцей як апора цела чалавека або жывёліны; шкілет. // чаго. Разм. Каркас, аснова чаго‑н. Касцяк машыны. // перан.; чаго або які. Асноўная частка чаго‑н., апора. Касцяк партыйнай арганізацыі. □ Касцяк сюжэта драмы [«Раскіданае гняздо»] складаюць факты і падзеі, што калісьці мелі месца ў сям’і Луцэвічаў. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)