ХІ́ТЧЫНГС (Hitchings) Джордж Херберт (18.4.1905, г. Хоквім, ЗША — 27.2.1998),

амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Д-р філасофіі (1933). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1928). З 1928 у Гарвардскай мед. школе, з 1942 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк). Навук. працы па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых к-т, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Г.Элаян).

В.​Ф.​Ермакоў.

Дж.Х.Хітчынгс.

т. 17, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШВАРЦ Станіслаў Сямёнавіч (1.4.1919, г. Днепрапятроўск, Украіна — 12.5.1976),

расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад. Рас. АН (1970; чл.-кар. 1966). Скончыў Пецярб. ун-т (1942). З 1946 ва Уральскім філіяле Рас. АН, у 1955—76 дырэктар Ін-та экалогіі раслін і жывёл. Навук. працы па экалогіі жывёл. Распрацаваў метад морфафізіял. індыкатараў для вызначэння стану і прагнозу развіцця папуляцый жывёл, адзін з заснавальнікаў папуляцыйнай і хім. экалогіі водных жывёл.

Тв.:

Эволюционная экология животных. Свердловск, 1969.

т. 17, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮНДЗІ́Л Станіслаў Баніфацый (6.5.1761, в. Ясянцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.4.1847),

бел. вучоны ў галіне прыродазнаўства, заалогіі, батанікі; адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Д-р філас. н. (1798). З 1802 праф. батанікі і заалогіі Віленскага ун-та. Вывучаў флору Беларусі і Літвы, карысныя выкапні (солі, торф) Беларусі. Заснаваў у Вільні бат. сад (1802). Аўтар падручнікаў па батаніцы («Прыкладная батаніка», 1799) і заалогіі («Заалогія», ч. 1—3, 1807).

С.Б.Юндзіл.

т. 18, кн. 1, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯФІ́МЦАВА Алена Пятроўна (24.6.1934, г. Растоў-на-Доне, Расія — 27.5.1977),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р мед. н., праф. (1970). Скончыла мед. ін-т у Растове-на-Доне (1958). З 1968 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па бактэрыяхім. даследаваннях узбуджальнікаў чумы, халеры, меліяідозу.

Тв.:

Полисахариды клеточных стенок бактерий (разам з В.​І.​Яфрэменкам) // Успехи микробиологии. 1967. №1;

Изучение полисахаридных комплексов методом инфракрасной спектроскопии // Антибиотики. 1969. Т. 11, №5.

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯ́ЎДЗІН Пётр Уладзіміравіч (н. 21.12.1943, г. Саратаў, Расія),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі і буд. канструкцый. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Акад. Бел. інж. акадэміі (2000). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це. З 1974 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па разліках і аўтаматызаваным аптымальным праектаванні буд. канструкцый і падмуркаў, нягладкай механіцы цвёрдых дэфармуемых цел, нясучых мех. сістэмах павышанай надзейнасці.

т. 18, кн. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЧАПО́ЎСКІ Ян (1800, в. Пацейкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1871),

бел. і польскі вучоны-медык. Д-р медыцыны (1824). Скончыў Віленскі ун-т. З 1826 працаваў у Варшаве ўрачом, з 1842 урачом у дэпартаменце сената Польшчы, ардынатарам у Евангелічным шпіталі. Даследаваў і прапанаваў новы спосаб лячэння эпілепсіі (1839), член камісіі па вывучэнні эпілепсіі. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдазмяшчальнымі вадкасцямі. З 1839 нам. рэдактара мед. часопіса ў Варшаве.

Л.​В.​Кірыленка.

т. 18, кн. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ДАЛКА Леанід Пракопавіч (н. 16.4.1937, г. Кіраваград, Украіна),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1984), праф. (1985). Скончыў БПІ (1959). У 1959—63 працаваў інжынерам-энергетыкам трэста «Энергамантаж», з 1967 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1977—94 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай электраэнергетычных сістэм.

Тв.:

Критерии и методы оптимального управления электроэнергетической системой. Мн., 1979;

Экономика электроэнергетических систем. Мн., 1985;

Основы управления энергетическим производством. Л.;

М., 1985.

т. 18, кн. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЖКО́Ў Леанід Мікалаевіч (н. 20.2.1940, г. Магілёў),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел. тэхнал. ун-т (1962), дзе і працуе (з 1983 дэкан). Навук. працы па пытаннях рэкрэацыйнага лесаводства, лясной экалогіі і інш.

Тв.:

Основы природопользования. Мн., 1980 (у сааўт.);

Экалогія з асновамі метэаралогіі. Мн., 1995;

Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Мн., 1999 (у сааўт.);

Основы теории и практики рекреационного лесоводства. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),

англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).

Дж.Салстан.

т. 18, кн. 1, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІДАРО́ВІЧ Яўгеній Мечыслававіч (н. 24.8.1939, Мінск),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р тэхн. н. (2001). Скончыў Бел. нац. тэхн. ун-т (1962), дзе і працуе (з 2001 праф.). Навук. працы па тэорыі нелінейна дэфармуемых сістэм, па стат. і дынамічнай устойлівасці збудаванняў.

Тв.:

Нелинейное деформирование, статическая и динамическая устойчивость пространственных стержневых систем. Мн., 1999;

Работа деформируемых систем при следящих, ветровых и гидростатических нагрузках // Механика разрушения композиционных материалов. Мн., 1997.

т. 18, кн. 1, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)