1. Гучаць, перадавацца пры чытанні (пра літары). У польскай мове спалучэнні літар «sz» чытаецца як «ш».
2.безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць. [Шура] абы што гаварыла з Зосяю, гартала газету, нібы прабавала чытаць, але ёй не чыталася.Крапіва.
3. Паддавацца чытанню; быць чытабельным. З цікавасцю чытаюцца старонкі і аб арганізацыі і ўмовах працы «Звязды» ў падполлі.«Полымя».
4.перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх‑н. прыкметах. У .. [карцінах] чыталася эпоха і лёс народа, як у Рэпіна, Сурыкава ці Сярова; або хвалявала да болю знаёмая і толькі цяпер убачаная спрадвечная краса нашай прыроды, як у Левітана.Скрыган.
5.Зал.да чытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарэ́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
1. Рад людзей, якія стаяць па прамой лініі і тварам у адзін бок (першапачаткова толькі ваенных і звычайна па росту). Усхваляваныя, радасныя людзі сталі ў шарэнгу метраў на пяць адзін ад аднаго і пайшлі.Новікаў.//Аб прадметах, размешчаных у лінію, доўгі рад. Людзі ўважліва агледзелі доўгую шарэнгу цыстэрн.Лынькоў.Наперадзе цэлай шарэнгай свецяцца агні.Галавач.
2.перан.; каго або якая. Група людзей, аб’яднаных сумеснай дзейнасцю, агульнымі мэтамі, інтарэсамі і пад. Станавіся ў шарэнгі свабодных Будаваць свой разбураны край!Глебка.
•••
У адной шарэнзезкім — у адным, роўным становішчы з кім‑н. (быць, знаходзіцца і пад.).
[Ад польск. szereg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіён, ‑а, м.
Звычайна засакрэчаная асоба, якая тайна збірае або крадзе звесткі, дакументы, што складаюць дзяржаўную або ваенную тайну, з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве. Пачалі пашырацца чуткі аб з’яўленні ў нашых тылах варожых шпіёнаў і дыверсантаў.Машара.Паміж лясоў прабіраліся да населеных пунктаў шпіёны і дыверсанты.Чорны.Сотні мільёнаў долараў асігноўваецца ўрадам ЗША на падрыўную работу супроць краін народнай дэмакратыі і СССР, на засылку ў гэтыя краіны шпіёнаў і дыверсантаў.«Звязда».//Разм. Той, хто сочыць за кім‑н., падпільноўвае каго‑н., даносіць на каго‑н. І бацька прыняў вясёлае рашэнне: павадзіць «грыбных шпіёнаў» за нос.Шамякін.
[Ням. Spion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Датыкацца, мацаць што‑н. з мэтай агляду, даследавання. Грыша нейкім дроцікам пачаў шчупаць верх скрыначкі...Якімовіч.А то, чаго добрага, скажуць: во, Красанок адправіў жонку на пагулянкі, а сам і карову доіць і курэй шчупае.Гроднеў.//перан.Разм. Уважліва разглядваць што‑н. Гудзілка быстра ўскідае неспакойныя вочкі, як бы шчупае Свірыдавы мыслі і стан яго душы.Колас.
2.перан.Разм. Асцярожна, незаўважна, непрыкметна старацца даведацца пра каго‑н., выведаць у каго‑н. што‑н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху; гэтым ён шчупаў цвёрды, моцны грунт самасвядомасці.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ўка, ‑і, ДМ яўцы; Рмн. явак; ж.
1. З’яўленне, прыход куды‑н. або прысутнасць дзе‑н. (звычайна па афіцыйнаму распараджэнню). Яўка ў суд.
2. Канспіратыўная сустрэча. Мінула гадзіна, прызначаная для яўкі, а .. [Косця] не ішоў.Новікаў.Паўлоўская мае сувязь з падполлем, атрымлівае і выконвае адказныя заданні, наладжвае яўкі, сустракаецца з іншымі падпольшчыкамі.Кудраўцаў.// Месца, памяшканне, дзе адбываецца такая сустрэча. Хведар.. быў чацвёрты чалавек у брыгадзе, .. які ведаў усе гарадскія яўкі.Шамякін.[Туравец] даў адрасы явак, сказаў умоўленыя паролі і працягнуў пашпарт і пропуск.Мележ./ Пра адрасы і іншыя звесткі аб такіх сустрэчах. [Хведар:] — Вось паролі і яўкі. Звязвайся з нашымі людзьмі.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
danách
1) по́тым, пасля́ гэ́тага
2) пра
гэ́та; адпаве́дна гэ́таму;
sich ~ ríchten зрабі́ць у адпаве́днасці з гэ́тым;
die Zéiten sind nicht ~ не такі́я часы́, часы не ты́я
3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: er frágte ~ ён спыта́ў аб гэ́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áusmachenvt
1) склада́ць (у выніку);
das macht nichts aus гэ́та нічо́га не зна́чыць;
wíe viel macht es aus? ко́лькі гэ́та кашту́е?
2) выключа́ць (святло, газ); тушы́ць
3) дамаўля́цца
4) раша́ць;
das máchten sie miteinánder aus яны́ дамо́віліся аб гэ́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Idéef -, Idé¦en
1) ідэ́я; ду́мка;
éine fíxe ~ назо́йлівая ідэя;
nicht die blásse ~! не магу́ сабе́ ўяві́ць;
auf éine ~ kómmen* натра́піць на ду́мку
2) разм. паня́цце; уяўле́нне, разуме́нне;
kéine ~ (von D) háben не мець уяўле́ння (аб чым-н.)
3):
éine ~ кры́ху [кры́шку]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)