Малады, дробны лес, які расце каля старога. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, быццам квактухі сядзяць.Брыль.Сцежка, павіляўшы па жыце, шмыганула ў прылесак маладога грабу і арэшніку, прашылася праз гушчар і выбегла на выезджаную лясную дарогу.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца.Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чамада́н, ‑а, м.
Дарожная скрынка з векам і ручкай для рэчаў, багажу пасажыра, зроблены са скуры, дэрмаціну, фібры ці кардону. Сярод пакоя стаяў расчынены чамадан Маі, у які яна складвала свае рэчы.Дуброўскі.Ніна хадзіла па пакоі, нешта брала, нешта клала ў чамадан, часам жартавала.Шыцік.
•••
Сядзець на чамаданахгл. сядзець.
[Перс. žāmedan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумо́к1, ‑мку, м.
Разм. Невялікі, слабы, лёгкі шум (у 1 знач.). У зале стаяў стрыманы шумок.Колас.
•••
Пад шумок — непрыкметна, незаўважна; маскіруючыся, прыкрываючыся чым‑н.
шумо́к2, ‑мку, м.
Разм. Тое, што і шум 2. [Кучучыха:] — Вазьмі, дзеўка, лыжку ды шумок трошкі пазбірвай, а я тым часам чаго пагляджу.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́С, Арэй,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі каварны, вераломны бог вайны дзеля вайны, які нясе гібель і разбурэнне. Сын Зеўса і Геры. Арэса ўяўлялі ў вобразе маладога дужага мужчыны, часам у баявым шлеме. Міф пра Арэса — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, статуі Баргезійскага Арэса і Людавізійскага Арэса, карціны С.Батычэлі, Я.Тынтарэта, П.Рубенса, Ж.Давіда) і інш. У старажытна-рымскай міфалогіі яму адпавядае Марс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІНЫ́,
традыцыйны бел. мучны выраб; вядомы і інш.слав. народам. Лакальная назва блінцы. Пшанічную, жытнюю, ячную, грэцкую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Бліны рабіліся кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на подмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, смятанай. З пшанічнай мукі пякуць невял. тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі. Шырока вядомы на ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРТ (ням. Bord),
1) сукупнасць элементаў набору (бэлек, ліставых канструкцый і інш.) і абшыўкі судна, якія складаюць бакавыя сценкі корпуса.
2) У пераносным значэнні — сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і інш.; часам назва «борт» ужываецца ў дачыненні да асобнага марскога ці паветр. судна ў цэлым («узяць на борт»).
3) Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і інш.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУЛАНО́З,
гельмінтозная хвароба жывёл, узбуджальнікі якой дробныя нематоды (Ollulanus tricuspis, O. skrjabini, O. andarica, O. suis). Шырока распаўсюджана, вывучана недастаткова. Характарызуецца пашкоджаннем страўніка. Нематоды паразітуюць у прасвеце і тоўшчы слізістай абалонкі страўніка, вывадных пратоках яго залоз, радзей у 12-перснай кішцы і інш. месцах. Хварэюць пераважна дарослыя свінні. Хворай жывёліне ўласцівы дрэнны апетыт, ірвота, паносы, яна паступова худнее, часам гіне. Лячэнне тэрапеўтычнае; хворых жывёл дэгельмінтызуюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМО́Н,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца. Лічыўся апекуном г. Фівы. Амон разам з жонкай, багіняй неба Мут, і сынам, богам месяца Хансу, складалі т.зв. фіванскую трыяду. Амон уяўляўся ў выглядзе чалавека (часам з галавой барана) у кароне з двума высокімі пёрамі і сонечным дыскам; шанаваўся як мудры бог, нябесны заступнік, абаронца прыгнечаных.
Амон у вобразе барана, які ахоўвае фараона Тахарку. На пач. 8 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РТЭШСЁЛЁШ (Vértesszöllös),
стаянка эпохі палеаліту за 50 км на З ад Будапешта (Венгрыя). Адзін з найстаражытнейшых археал. помнікаў Еўропы, датуецца часам міндэльскага зледзянення (350 тыс.г. назад). Адкрыта ў 1962. Выяўлены рэшткі гамінідаў, у т. л. фрагмент чэрапа, які спачатку быў аднесены да гома эрэктус. Некаторыя навукоўцы лічаць яго прымітыўнай формай гома сапіенс, якую назвалі гома палеахунгарыкус. Знойдзены прылады з галькі (чоперы) і з крамянёвых адшчэпаў.