БЁРН-ДЖО́НС ((Burne-Jones) Эдуард Колі) (28.8.1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17.6.1898),
англійскі мастак, майстар дэкар.-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў. У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д.Г.Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьян. кватрачэнта. Яго дэкар. кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У.Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англ.маст. рамёстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЖЭ́ЛІКА, Фра Анджэліка,
Беата Анджэліка (Angèlico, Fra Angelico, Beato Angèlico; сапр.Гвіда ды П’етра; Guido di Pietro; каля 1400, г. Вік’ё, прав. Фларэнцыя, Італія — 18.2.1455),
італьянскі жывапісец эпохі Ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнцінскай школы. Як мастак склаўся пад уплывам познагатычнага жывапісу, у далейшым выкарыстаў рэалізм Мазачыо. Наіўнае і глыбока рэліг. мастацтва Анджэліка прасякнута светлым лірызмам і мяккай паэтычнасцю: «Каранацыя Марыі» (каля 1434—35); фрэскі б. манастыра Сан-Марка ў Фларэнцыі (1438—45), «Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам» (1445), капэлы Мікалая V у Ватыкане (1445—48) і інш.
Фра Анджэліка. Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам. 1445.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗА́РЫ ((Vasari) Джорджа) (30.7.1511, г. Арэца, Італія — 27.6.1574),
італьянскі архітэктар, жывапісец, гісторык мастацтва; прадстаўнік маньерызму. Вучыўся ў Фларэнцыі ў Б.Бандынелі. Як мастак сфарміраваўся пад уплывам Мікеланджэла. У пабудовах (Палацца дэі Кавальеры ў Пізе, 1562; уласны дом, 1542; Палацца дэле Лоджэ, 1573—81 у Арэца; ансамбль Уфіцы ў Фларэнцыі, 1560—73) эклектычна спалучаў элементы рэнесансавай і маньерыстычнай архітэктуры. Сярод жывапісных работ: фрэскі ў Палацца Век’ё ў Фларэнцыі (з 1555), у Зале Рэджа ў Ватыкане (1571—73). Аўтар «Жыццеапісанняў найбольш вядомых жывапісцаў, скульптараў і дойлідаў», 1550 (рус.пер., т. 1—5, 1956—71) аб жыцці і творчасці італьян. мастакоў эпохі Адраджэння.
французская спявачка (мецца-сапрана), кампазітар. Дачка і вучаніца ісп. спевака М.Гарсія, сястра М.Малібран. Вучылася ў Ф.Ліста (фп.). У 1839—63 салістка Італьян. оперы ў Парыжы. Выступала на буйнейшых сцэнах Еўропы. Яе творчасць вылучалася віртуознай тэхнікай, глыбокім і экспрэсіўным увасабленнем муз.-сцэн. вобразаў: Сафо («Сафо» Ш.Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.Глюка), Разіна, Папялушка, Дэздэмона («Севільскі цырульнік», «Папялушка», «Атэла» Дж.Расіні). Выкладала ў Парыжскай кансерваторыі (1871—75). Сярод яе вучняў Д.Арто. Аўтар камічных опер на лібр. І.С.Тургенева, рамансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДНЕР ((Gardner) Джон Чэмплін) (21.7.1933, г. Батэйвія, штат Нью-Йорк, ЗША — 14.9.1982),
амерыканскі пісьменнік, гісторык літаратуры, мастак. Аўтар раманаў «Уваскрэсенне» (1966), «Дыялогі з Сонечным» (1972), «Нікелевая гара» (1973), «Кастрычніцкае святло» (1976), «У гарах Самазабойства» (1977), «Кніга Фрэдзі» (1980), «Здані Мікельсана» (1982), аповесцей (зб. «Стараіндыйская абарона», 1974), апавяданняў (зб. «Мастацтва жыць», 1981, і інш.), літаратуразнаўчых даследаванняў. У сваіх творах сцвярджаў гуманіст. ідэалы, маральныя каштоўнасці, прыгажосць натуральнасці і годнасці асобы. Значную ўвагу аддаваў праблемам псіхалогіі і філасофіі пісьменніцкай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ (Аляксандр Яўхімавіч) (н. 22.5.1951, г. Брагін Гомельскай вобл.),
бел.мастакдэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў БПІ (1981). Працуе на Мінскім электратэхн. з-дзе імя В.І.Казлова (з 1973). Вучыўся ў свайго бацькі — нар. майстра Я.С.Грэся, працуе пераважна з жонкай — нар. майстрам Г.С.Грэсь. Аўтар твораў утылітарнага і дэкар. прызначэння з саломкі, лазы, бяросты, чароту і інш.: куфэркі, цукерніцы, хлебніцы, вазы, капелюшы, пацеркі, бранзалеты і інш. Аформіў саломкай інтэр’ер пакоя музея М.Багдановіча ў Мінску (1983). Аздабляе касцюмы фалькл. калектывам «Белая Русь», «Агмень», «Купалінка», «Крэсіва», «Жавароначкі», «Бяседа» і інш. Творчасці ўласцівы нар. матывы, завершанасць кампазіцыі і пластычнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МЕН (Фелікс Фёдаравіч) (н. 28.3.1941, в. Кальцова Амурскай вобл., Расія),
бел.мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1962), у 1965—74 выкладаў у ім. Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрмот» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і інш. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю.
руская пісьменніца і мастак. З 1890 вучылася ў школе Т-ва падтрымкі мастацтваў у Пецярбургу. У друку дэбютавала ў 1905 ілюстрацыямі да «Бабуліных казак» Ж.Санд і апавяданнем «Ранняя вясна». Прымыкала да літ. групы куба-футурыстаў. Першы зб. апавяданняў, вершаў і п’ес «Шарманка» (1909). Кніга «Асенні сон» (1912) напісана пад уплывам паэтаў-сімвалістаў. Самая значная кніга — «Нябесныя вярблюдзяняты» (1914). Творчасць Гуро адлюстроўвае пераходную стадыю ад імпрэсіянізму і сімвалізму да футурызму.
Тв.:
Selected prose and poetry. Stockholm, 1988 (дзённік, вершы і проза, «Бедны рыцар»).
Літ.:
Ковтун Е. Гуро, поэт и художник // Памятники культуры, 1976. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ВІЧ (Ісак Аронавіч) (4.12.1911, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 5.12.1993),
бел.мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Рэалізмам ва ўвасабленні гіст. тэмы вызначаюцца жывапісныя творы «Курлоўскі расстрэл» (1939), «Партызаны на прывале» (1948), «Паміж баямі» (1965), «Нарачанская быль» (1967), «Першадрукар Францыск Скарына» (1968), псіхалагізмам і жыццёвасцю вобразаў — творы быт. жанру «Карагод» (1937), «Маці» (1954), «Хакеісты» (1975) і інш. Сярод твораў манум.-дэкар. жывапісу размалёўка плафона «Дружба народаў» для Рэсп.т-ра юнага гледача (1955, з І.Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Бел.т-ва дружбы і культ. сувязі з зарубежнымі краінамі (1956, з Ахрэмчыкам).