пры́кладны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыблізны. Прыкладны тэрмін. □ «Заўтра вышлю дзве разведкі, дальнюю і бліжнюю», — вырашыў .. [Міхееў], прачарціўшы на карце прыкладны маршрут. Шамякін.

2. Выдатны, узорны. Прыкладныя паводзіны. □ Першага верасня Дзёмка пайшоў у школу і хутка стаў прыкладным вучнем. Сіняўскі. Ён [Мірон] жа змагаўся, Упарта свайго дамагаўся. Прыкладным, лепшым калгасам калгас яго зваўся. Куляшоў.

прыкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Звязны, складны (пра мову).

прыкладны́, а́я, ‑о́е.

Які мае чыста практычнае значэнне, прымяняецца на практыцы. Прыкладныя навукі. Прыкладная электратэхніка. Прыкладное мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпло́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне). Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Праз некаторы час прывезлі яшчэ некалькі зуброў, якія хутка далі прыплод. В. Вольскі. // Прырост у свойскіх жывёл. Штогодні прыплод у жывёлагадоўлі. □ [Нікадзім:] — Не, сынку. Буду рабіць па-свойму. Мне яна [карова] яшчэ і прыплод дасць, вось пабачыш. Лупсякоў. Калісь ляснік калоду Да хвоі прывязаў, Ад пчол лясных прыплоду І ўзятку іх чакаў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Па якіх‑н. прыкметах, дадзеных зразумець сэнс чаго‑н. няяснага, незразумелага для каго‑н., уясніць значэнне, характар каго‑, чаго‑н. Разгадаць намеры. Разгадаць сон. □ Эх, шляхі, родныя шляхі! Хто перакажа нам вашы казкі, разгадае думкі, назбіраныя і напісаныя часамі на камлях вашых прысад? Колас. Янка Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта. Майхровіч.

2. Знайсці правільны адказ на што‑н. загаданае; адгадаць. Разгадаць загадку. Разгадаць рэбус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wert m -(e)s, -e

1) ва́ртасць; цана́;

im ~(e) von fünf uro ва́ртасцю [цано́ю] у пяць е́ўра;

hne ~ які́ не ма́е кашто́ўнасці;

im ~(e) stigen* [snken*] падыма́цца [па́даць] у цане́

2) кашто́ўнасць, значэ́нне;

grßen ~ auf etw. (A) lgen надава́ць чаму́-н вялі́кае значэ́нне [ува́гу];

schhafte ~e рэ́чавыя кашто́ўнасці;

er ist sines ~es bewsst ён ве́дае сабе́ цану́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фармалі́зм

(фр. formalisme, ад лац. formalis = які датычыцца формы)

1) фармальнае стаўленне да чаго-н. на шкоду справе (напр. ф. у кіраўніцтве);

2) напрамак у эстэтыцы, мастацтве, літаратуры, філасофіі, які надае асноўнае значэнне форме, яе знешняму выражэнню.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

stretch2 [stretʃ] v.

1. расця́гваць; расця́гвацца; выця́гваць; выця́гвацца;

stretch gloves расця́гваць пальча́ткі;

Does this material stretch? Гэта тканіна цягнецца?

2. наця́гваць; наця́гвацца; напру́жваць; напру́жвацца;

stretch every nerve напру́жваць ко́жны нерв

3. цягну́цца, распасціра́цца;

The forest stretches for hundreds of miles. Лес цягнецца на сотні міль.

4. перабо́льшваць; дапуска́ць наця́жкі;

stretch the truth дадава́ць то́е, чаго́ не было́; перабо́льшваць;

stretch the meaning of a word пашыра́ць значэ́нне сло́ва, надава́ць сло́ву дадатко́вае значэ́нне

stretch a point выхо́дзіць за ме́жы дазво́ленага;

Don’t stretch the point! Рабі як трэба! Не парушай правілы;

stretch one’s legs infml разміна́ць но́гі; прагу́львацца

stretch out [ˌstretʃˈaʊt] phr. v. праця́гваць; праця́гвацца;

stretch oneself out расця́гвацца (на канапе, ложку і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аўтарытэ́т

(ням. Autorität, ад лац. auctoritas = уплыў, значнасць)

1) агульнапрызнанае значэнне, уплыў, якімі карыстаецца якая-н. асоба дзякуючы плённай дзейнасці ў пэўнай галіне (у навуцы, мастацтве, палітыцы і г. д.);

2) асоба, якая карыстаецца ўсеагульнай павагай, прызнаннем, мае ўплыў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпігра́ма

(гр. epigramma = надпіс)

1) надпіс на помніку, будынку ў старажытных грэкаў, які тлумачыў значэнне прадмета;

2) паэтычны жанр панегірычна-дыдактычнага характару ў старажытнай беларускай літаратуры;

3) кароткі сатырычны верш, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская з’ява.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БОР,

спелы хваёвы лес, які расце пераважна на пясчаных, супясчаных і лёгкасугліністых глебах. Пашыраны на алювіяльных і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. На Беларусі самыя вялікія бары на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай нізінах, на Мінскім узвышшы, Палессі, Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінах; найб. старыя — у Белавежскай пушчы.

Дрэвастоі ў бары часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі; падлесак рэдкі. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць бары-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і бары-зеленамошнікі — верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя. Бары бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Маюць глеба- і водаахоўнае значэнне, даюць драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лек. раслін.

т. 3, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРОД,

мелкае месца на ўсю шырыню ракі, возера або балота, па якім можна перайсці ці пераехаць з аднаго берага на другі. У старажытнасці, да буд-ва мастоў, праз брод праходзілі дарогі. Гразкі брод звычайна ўмацаваны грэбляй. Мае значэнне ў ваен. справе пры фарсіраванні водных перашкод. Пазначаецца на тапаграфічных картах з указаннем глыбіні і грунту. На рэках Беларусі брод нярэдка супадае з перакатамі, на азёрах — з водмелямі. Выкарыстоўваецца для перагону свойскай жывёлы на зарэчныя пашы, для заезду на аддаленыя сенажаці. Ад тэрміна «брод» утвораны многія тапонімы — назвы населеных пунктаў (у Беларусі каля 40), рэк, азёраў, урочышчаў.

т. 3, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)