пры́кладны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыблізны. Прыкладны тэрмін. ▪ «Заўтра вышлю дзве разведкі, дальнюю і бліжнюю», — вырашыў .. [Міхееў], прачарціўшы на карце прыкладны маршрут. Шамякін.

2. Выдатны, узорны. Прыкладныя паводзіны. ▪ Першага верасня Дзёмка пайшоў у школу і хутка стаў прыкладным вучнем. Сіняўскі. Ён [Мірон] жа змагаўся, Упарта свайго дамагаўся. Прыкладным, лепшым калгасам калгас яго зваўся. Куляшоў.

прыкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Звязны, складны (пра мову).

прыкладны́,а́я, ‑о́е.

Які мае чыста практычнае значэнне, прымяняецца на практыцы. Прыкладныя навукі. Прыкладная электратэхніка. Прыкладное мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)