блю́да, -а, М -дзе, мн. -ы, блюд, н.

Вялікая талерка круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва і пад.

Фарфоравае б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бы́тнасць, -і, ж.

У выразе: у бытнасць — у час знаходжання дзе-н. або ў якасці каго-н.

У яго б. старшынёй калгаса справы ішлі паспяхова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаспа́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.

Горны в.

|| прым. вадаспа́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузд, -а́, М -дзе́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай махнатай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

|| прым. груздо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аса́да², -ы, ДМ -дзе, ж.

1. гл. асадзіць¹.

2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструментах.

А. малатка.

А. сякеры.

3. Рамка.

Карціна ў дарагой асадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́м, -у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеяслова абломваць — абламаць і стан паводле знач. дзеяслова абломвацца, абламацца.

2. Месца, дзе што-н. абламалася.

Палініі аблому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

Тое, што і агледзець.

|| незак. абгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абгляда́нне, -я, н. і абгля́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марына́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Вадкі соус з воцату, прыпраў і алею.

2. звычайна мн. Замарынаваныя прадукты.

|| прым. марына́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начле́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які часова начуе дзе-н.

2. Той, хто пасе коней ноччу.

|| ж. начле́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. падгледзець (у 2 знач.).

2. каго. Выбіраць мёд у пчол.

П. пчол.

|| наз. падгля́д, -у, М -дзе, м.