*Лядні́к 1, ле́днік ’склеп, лядоўня’ (чач., ветк., Мат. Гом.) — з рус. ле́дник, ледни́к ’тс’. Лядоўнік ’тс’ (бых., там жа) — кантамінацыя з леднік і лядоўня.
Ляднік 2 ’скопішча вялікай масы паўзучага лёду, глетчар’ (ТСБМ) у якасці культурнага тэрміна з рус. ледни́к ’тс’.
Ляднік 3 ’абабак, Boletus scaber’ (Мядзв.; бялын., Нар. сл.; кругл., Жыв. сл., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ, БЛ, 6, 23), ’грыбы’ (Баркалабаўскі летапіс). Да ля́да 2. Названы паводле месца, дзе яны растуць (як палявыя грыбы, пожя́рны грыб).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўкля́к ’жоўты гурок’ (гом., лун., Шатал.; глуск., Янк. III; брагін., Нар. словатв., 127), жаўтля́к (гом., хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв., 127), жаўцяк ’тс’, жаўкля́к перан. ’хворы чалавек’ (Янк 111). Рус. желтя́к, укр. жовтяк, дыял. жовкляк, жовтляк ’жоўты агурок’. Ад жо́ўклы з дапамогай суфікса ‑як‑, як і іншыя назвы раслін (бяля́к ’шампіньён’, пазня́к ’грыб’ і да т. п.). Жаўцяк, паводле той самай мадэлі, ад жоўты, жоўць 2 (гл.). У форме жаўтляк адлюстроўваецца кантамінацыя першага і другога названых шляхоў утварэння слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пупы́р 1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’маленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrz ’пухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).
Пупы́р 2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіна́рка 1 ‘сівец, Nardus L.’ (Сл. ПЗБ, Шатал.). Відавочна, ад свін‑ (гл. свіны); назва магла быць дадзена за малаўжывальнасць травы; параўн. яе назвы ў іншых славянскіх мовах: укр. псянка, польск. psiarka, славац. psica < *pьsъ ‘сабака’ (Махэк, Jména, 293) або, што болей верагодна, з-за падабенства да свіной шчаціны, параўн. укр. свинниця, рус. щети́нница ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 191).
Свіна́рка 2 ‘грыб капытнік, Paxillus involutus Fr., Paxillus atrotomentosus Fr.’ (Сярж.–Яшк., Пятк. 1), свінарэ́йка ‘тс’ (ПСл). Гл. свінуха 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калі́бія
(н.-лац. collibya)
шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на лясным подсціле, пнях, ламаччы, глебе; некаторыя віды ядомыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камарафі́лус
(н.-лац. camarophyllus)
шапкавы базідыяльны грыб сям. гіграфоравых, які расце на глебе ў лясах, на лугах; некаторыя віды ядомыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
катэна́рыя
(н.-лац. catenaria)
ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках, паразітуе на беспазваночных жывёлах, водарасцях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ксерако́м
(н.-лац. xerocomus)
шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце ў хвойных і лісцевых лясах; адзін з відаў — махавік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кюнерамі́цэс
(н.-лац. kuehneromyces)
шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, ламаччы ў лісцевых і хвойных лясах; ядомы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лангерма́нія
(н.-лац. langermannia)
базідыяльны грыб сям. дажджавіковых, які расце на глебе ў лісцевых лясах, на палях, лугах, сярод травы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)