каланізаваная іанійцамі ў 11—9 ст. да н.э. вобласць у цэнтр.ч.зах. ўзбярэжжа М. Азіі (з прылеглымі астравамі) паміж гарадамі Факея і Мілет. Зручныя гавані садзейнічалі развіццю гандлю і рамяства ў гарадах І., якія знаходзіліся на перакрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам. Высокая культура гарадоў І. паўплывала на культ. развіццё ўсёй Грэцыі. У 6 ст. да н.э.тэр. І. заваявана Лідыяй, пасля 546 — персамі, у 4 ст. да н.э. пад уладай Македоніі, з 2 ст. да н.э. — Рыма. Радзіма філосафаў Фалеса, Анаксімандра, Анаксімена, паэтаў Гамера, Анакрэонта, гісторыкаў Герадота, Дыянісія Галікарнаскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАМЕ́Я (Ipomoea),
род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 500 відаў, пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Паўд. Украіне. Найб. каштоўны батат. На Беларусі вырошчваюць І. пурпуровую (I. purpurea) як дэкар. расліну.
Адна- і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некат. (I. pes-caprae) даўж. да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць ім шаўкавісты бляск. І. пурпуровая — павойная расліна з буйнымі белымі, ружовымі, блакітнымі і фіялетавымі кветкамі, якія закрываюцца нанач. Цвіце з чэрв. да верасня. Ёсць махровыя формы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́Н, камчацкі бабёр,
марская выдра (Enhydra lutris),
млекакормячае сям. куніцавых. Адзін від роду, 2 падвіды. Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак. (узбярэжжы Паўн. Амерыкі і Азіі). Жыве ў прыбярэжнай зоне, каля скал.
Даўж. да 1,5 м, маса да 40 кг. Футра густое, шаўкавістае, цёмна-бурае ці амаль чорнае. Ногі кароткія, заднія накшталт ластаў. Самка раз у 2 гады нараджае 1—2 дзіцяняці Па сушы перамяшчаецца з цяжкасцю, выдатна плавае і нырае, пад вадой можа быць да 45 мін. Корміцца марскімі вожыкамі, малюскамі, крабамі, рыбай. У Расіі промысел забаронены, ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЧУ́ГА,
від засцерагальнага ўзбраення, ахоўнае адзенне з жал. кольцаў, прасунутых адно ў адно. Мела выгляд кашулі з доўгімі ці кароткімі рукавамі, маса 5—7 кг. Вынайдзена прыкладна ў 5 ст. да н.э. кельтамі (галамі), хутка пашырылася на У і З Еўропы, у Азіі. На Беларусі выкарыстоўвалася ў 10—18 ст. Цэлая К. знойдзена на гарадзішчы Оршы (захоўваецца ў Дзярж.гіст. музеі ў Маскве), абрыўкі кальчужнага палатна — пры археал. раскопках Брэста, Гродна, Навагрудка, Полацка, Слуцка і інш. Некалькі К. 17 ст. з двайным пляценнем зберагаюцца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі.
Да арт.Кальчуга. Усходнеславянскі княжацкі дружыннік 10—11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ЛІЯ (Camellia),
род кветкавых раслін сям. чайных. Каля 80 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх.Азіі, Кітаі, Японіі. Культывуецца ў адкрытым грунце (Крым, Каўказ), аранжарэях, пакоях. Найб. пашырана К. японская (C. japonica), якая мае шмат гібрыдных форм.
Вечназялёныя дрэвы і кусты выш. 8—15 м. Лісце чаргаванае, простае, на кароткіх чаранках. Кветкі адзіночныя, пазушныя, чырвоныя, ружовыя, белыя, стракатыя, простыя ці махрыстыя. Плод — касцянка, каробачка або ягада. З лісця К. сасанква (C. sasanqua) атрымліваюць алей, які выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы, касметыцы, харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎЛЕ́РПА (Caulerpa),
род ніткаватых зялёных марскіх водарасцей сям. каўлерпавых. Каля 60 відаў. Характэрны для флоры трапічных мораў, зрэдку субтрапічных (C. prolifera). Трапляецца на мелкаводдзі на цвёрдых (камяні, мёртвыя каралы), пясчаных і глеістых грунтах.
Слаявішча складаецца з цыліндрычнай сцелістай ч.даўж. 1—2 м, рызоідаў і вертыкальных цыліндрычных або плоскіх простых ці разгалінаваных парасткаў выш. да 50 м, марфал. разнастайнасць якіх з’яўляецца сістэм. адзнакай. Унутры слаявішча знаходзяцца папярочныя цяжы (унутр. шкілет). Размнажэнне палавое (анізагамія) і вегетатыўнае (ч. слаявішча). У краінах Азіі і Акіяніі спажываецца ў ежу.
Т.М.Міхеева.
Каўлерпа: 1—4 — розныя тыпы будовы вертыкальных галін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́Нсапраўдны, салодкі,
або ядомы (Castanea), род кветкавых раслін сям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх.Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К. пасяўны (C. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адна- або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Ёсць дэкар. расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНА́Ф (Hibiscus cannabinus),
кветкавая расліна сам. мальвавых. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы і Цэнтр. Індыі. Вырошчваецца на Пд Еўропы, Азіі, Амерыкі.
Аднагадовая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом выш. да 6 м, укрытым шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўж. да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчата-раздзельнае, ніжняе — сэрцападобнае, верхняе — ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з ярка-вішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5-гнездавая каробачка. З валакна К. вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і буд. пліты, з насення — тэхн. алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л (Cornus),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. 4 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. і Усх. Еўропе, на Каўказе, у Паўд.-Усх.Азіі. На Беларусі інтрадукаваны К. мужчынскі (C. mas).
Лістападныя дрэвы або кусты выш. 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі двухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырв. мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя і таніданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПАРЫ́САВІК (Chamaecyparis),
род галанасенных раслін сям. кіпарысавых. 7 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх.Азіі. На Беларусі ў культуры 4 віды К.: гарохаплодны (C. pisifera), Лаўсона (C. lawsoniana), нутканскі (C. nootkatensis), тупалісты (C. obtusa).
Вечназялёныя аднадомныя кусты і дрэвы выш. 20—70 м. Парасткі плоскія з лускападобнай (у маладых дрэў іголкападобнай) крыжападобна размешчанай ігліцай. Мужчынскія кветкі яйцападобна-падоўжаныя, жоўтыя, жаночыя — амаль закругленыя з 6—8 лускавінкамі. Шышкі дыям. да 8 мм, шарападобныя, дравяністыя, з пукатай луской. Насенне дробнае, крылатае. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, карабле- і самалётабудаванні. Дэкар. расліны.