ЛАБА́НЧЫК, арапчык,

пучковы, папулярная назва рас. імітацыі нідэрландскага дуката ў 1735—1869. У афіц. дакументах упамінаецца як «вядомая манета». На аверсе — выява рыцара з пучком 7 стрэл у правай руцэ і мячом у левай, кругавая легенда на лац. мове, на рэверсе — у квадратным картушы пяцірадковая легенда на лац. мове. Прызначаўся спачатку толькі для выплат за мяжой, паступова заняў значнае месца і ва ўнутр. абарачэнні. З 19 ст. Л. звычайна выплачвалі жалаванне вайскоўцам на ўскраінах Рас. імперыі — у Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Царстве Польскім.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)