ПАРЛАМЕНЦЁР (франц. parlementaire ад parier гаварыць),
афіцыйная асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў уступіць у перагаворы з другім бокам. Звычай пасылкі П. вядомы са старажытнасці. Прававы статус П. вызначаны Палажэннем да 4-й Гаагскай (1907) канвенцыі аб законах і звычаях сухап. вайны. П. абавязкова павінен мець адметны знак — найчасцей белы флаг. Ён і асобы, што яго суправаджаюць (трубач, гарніст або барабаншчык, перакладчык і той, хто нясе флаг), карыстаюцца правам недатыкальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧЭ́ЛЬНІК,
курганны могільнік 10—13 ст. каля в. Пчэльнік Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 146 курганоў выш. 0,5—2,5 м, дыям. 5—9,5 м (самы вял.выш. 3,5 м, дыям. 20 м). Каля буйных курганоў ёсць раўкі. У адным выяўлены жаночы касцяк, арыентаваны галавой на З, знойдзены шкляныя залачоныя пацеркі, бронзавыя скроневыя кольцы з заходзячымі канцамі, гаршчок. У інш. курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне, рэчы не знойдзены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напава́лпрысл. mit éinem Hieb [Schlag]; auf der Stélle;
забі́ць напава́л mit éinem Hieb töten; mit éinem Schuss töten (аднымвыстралам);
ён быў забі́ты напава́л er war auf der Stélle tot
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сужы́цельм.
1. Zímmergenosse m -n, -n (уаднымпакоі); Mítbewohner m -s, - (уадной кватэры);
2.юрыд. (мужчына ў пазашлюбнай сувязі) Líebhaber m -s, -, Freund m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адзі́нства, ‑а, н.
1. Цэльнасць, непадзельнасць. Адзінства камуністычнай партыі. Адзінства камуністычнага руху. Інтэрнацыянальнае адзінства пралетарыяту. Маральнапалітычнае адзінства. □ На базе агульнасці карэнных інтарэсаў рабочых, сялян, інтэлігенцыі склалася непарушнае сацыяльна-палітычнае і ідэйнае адзінства савецкага народа.Праграма КПСС.// Сканцэнтраванасць чаго‑н. у адным месцы, у адных руках, у адных рамках і пад. Адзінства месца, адзінства часу і адзінства дзеяння — характэрныя асаблівасці класічнай трагедыі.
2. Спалучэнне ў адным цэлым, непарыўнасць сувязі. Адзінства тэорыі і практыкі. Адзінства формы і зместу.
3. Агульнасць, супадзенне, поўнае падабенства. Адзінства думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непасе́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які не можа доўга ўседзець або пабыць на адным месцы. Паўлік каржакаваты, затое вельмі рухавы і непаседлівы.Гроднеў.// Уласцівы такому чалавеку. Непаседлівай, неўгамоннай натуры. Лены ніяк не пасавала сядзець злажыўшы рукі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адным або некалькіх месцах — пра ўсё, многае. Вяроўкі паадвязваліся.
2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх. Коні паадвязваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.
Абл.
1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў.Чорны.
2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сумны. Над вухам камарык гуў тонка Напевам сумотным адным.Колас.Колькі халодных зім змянілася вясёлай вясной і колькі раз гарачае лета саступала з дарогі панурай сумотнай восені.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эканамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Спецыяліст у галіне эканомікі, эканамічных навук, а таксама спецыяліст па эканамічных пытаннях.
2. Прыхільнік эканамізму. [Меньшавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)