Бегун, беґун ’завеса’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.): двери на бегунах (беґунах). Запазычанне з польск. biegun (ад biegać) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 39). Трэба дадаць, што факт запазычання сведчыцца толькі гукам ґ, бо гэта слова ёсць і ў рус. мове (бегуны́ з падобным значэннем), і ва ўкр. (бігун). Таму можна лічыць, што бел. бегу́н ’бягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле’ (Бяльк.) і бягу́н ’завеса’ з’яўляюцца самастойнымі ўсх.-слав. утварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2–3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дронг ’жэрдка’ (Сцяшк.), дронг, дронк ’ручка, рубель, падгерац і да т. п.’ (Сл. паўн.-зах.), ’трайня’ (Шатал.). Запазычанне з польск. drąg ’тс’ (польск. слова вядома з XV ст. і адносіцца да прасл. сямейства слоў *drǫgъ: ст.-чэш. drouh, серб. дру̑г, ст.-сл. дрѫгъ і г. д.; гл. Слаўскі, 1, 162). Параўн. ст.-бел. дронжокъ ’металічны прут, жэрдка’ < польск. drążek (бел. слова з XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск. żarliwy ’палкі’, чэш. zárlivý, славац. žiarlivý, в.-луж. žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́ 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́шчы (пущи, пущій) ’горшы’ (Нас.; дзісн., Рам. 8; Дэмб., Растарг.), ’горш’ (Нас.), пушчэй ’мацней’ (Нас.), пу́шчэ ’мацней, больш’ (Кос., Растарг.), пушчэйшы ’горшы’ (Сл. рэг. лекс.), puščejšy ’трохі горшы’ (Варл.), пішчыць ’рабіцца горшым’ (Нас.), пушчаць ’мацнець, узмацняцца’ (Нас.), ’худзець’ (віл., Сл. ПЗБ); сюды ж ст.-бел. пущий ’жвавы, руплівы’ (Ст.-бел. лексікон). Вышэйшая ступень параўнання ад пусты (гл.), супрацьлеглыя значэнні звязаны з градацыйнай функцыяй і дээтымалагізацыяй, параўн. рус. пуще ’лепш, больш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разы́нкі, разі́нкі ’ізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкі ’ізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2–3, 71. Гл. таксама ракама́ту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́туша ’орган гарадскога самакіравання ў Заходняй Еўропе і будынак, дзе ён размяшчаўся’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ст.-бел. ратуша, ратушъ ’будынак магістрата’ (Ст.-бел. лексікон). Праз адаптаванае польск. ratusz ’ратуша’, а ў польскай, магчыма, праз чэш. з с.-в.-ням. râthûs ’будынак паседжанняў гарадской рады’ < rât ’рада’ + hûs ’будынак’ (XIII–XIV стст.). У старабеларускай адзначаецца з 1445 г. (Булыка, Запазыч., 274). Гл. таксама Галай, Роднае слова, 1997, 5, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рык 1 ’роў жывёлы’ (ТСБМ), ст.-бел. рыкание, рыканье (Скар.), руск. рык, польск. ryk, славац. ryk, чэш. ryk, славен. rik, серб.-харв. рик, ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, балг. рик. Прасл. *rykъ адвербальнае ўтварэнне ад *rykati (> бел. ры́каць) (БЕР, 6, 255).

Рык 2 ’тоўсты брус’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна.

Рык 3 ’вадзяны вол’ (добр.). Утворана безафіксальным спосабам ад ры́каць (гл.), як бай ад ба́яць, чос ад часа́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)