аптымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астранавіга́цыя, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтадафэ́, нескл., н.

Гіст. Публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэднія вякі.

[Партуг. auto da fé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэатэлефо́н, ‑а, м.

Камплект тэлефоннай апаратуры, з дапамогай якой, размаўляючы па тэлефоне, можна бачыць адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аняме́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Зрабіцца падобным на немца па мове, звычаях; засвоіць мову, звычаі немцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнарэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квета...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кветка», напрыклад: кветаед, кветаножка, кветаложа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпрэ́гель, ‑я, м.

Геадэзічны вугламерны інструмент, які прымяняецца разам з мензулай для тапаграфічных здымкаў па мясцовасці.

[Ням. Kippregel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кокса...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «коксавы», «кокс», напрыклад: коксакамбінат, коксагенератарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контраге́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагавору.

[Ад лац. contrahens, contrahentis — які дамаўляецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)