ні́ўка Засеянае поле; невялікая палоска (Жытк., Слаўг., Стол., Шчуч.).
2. Участак абгароджанага поля на месцы расцяробу (Стол.).
□ ур. Ні́ўкі (поле, сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., ур. Ні́ўкі (поле) каля в. Юшкі Шчуч., ур. Ніўкі́ (поле на месцы сенажаці) Тур.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КРЫТ (Krētē),
востраў ва ўсх.ч. Міжземнага мора. Тэр. Грэцыі. Даўж. з З на У 260 км, шыр. ад 12 да 55 км, пл. 8,3 тыс.км². Нас. 537 тыс.чал. (1991). Рэльеф гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вял. масіваў: на У — Ласіты, або Дыкты (выш. да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на З — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е, выш. 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі, на Пд стромка абрываюцца да мора, на Пн зніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На Пд — Месарская раўніна, якая са старажытнасці была жытніцай вострава. Горы складзены пераважна з мезазойскіх вапнякоў (на З — з сланцаў), пашыраны карст. Радовішчы жал. руд, бурага вугалю. Частыя землетрасенні.
Клімат міжземнаморскі. На ўзбярэжжы сярэдняя т-растудз. 12 °C, ліп 26 °C Ападкаў на З выпадае 800 мм за год, на У — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя снегапады, снег на вяршынях ляжыць да мая. Летняя засуха доўжыцца 6—7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расліннасць другаснага паходжання. Пераважае нізкарослая фрыгана (ладаннік, лаванда, верас, жаўтазель, малачай, шалфей і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызнякі (маквіс). У гарах на выш. 800—1600 м трапляюцца рэдкалессі з дуба палесцінскага, хвоі калабрыйскай, платана, кіпарыса гарызантальнага. На вяршынях гор альпійскія лугі. На раўнінах і тэрасах плантацыі аліў, вінаграднікі, ворная зямля пад пшаніцай, кукурузай, тытунём. Авечкагадоўля, рыбалоўства, промысел марскіх губак. Нац. парк Самарыя (ахова горнай фауны і флоры). Захаваліся шматлікія помнікі ант. культуры і сярэдневякоўя. Асн. парты Іракліян і Ханья.
Гісторыя. Сляды дзейнасці чалавека на К. вядомы з часоў палеаліту. К. — адзін з цэнтраў найстараж. еўрап. культуры (гл.Крыта-мікенская культура, Крыцкае пісьмо). У 3-м тыс. да н.э. тут узніклі першыя ў Еўропе гарады-дзяржавы (Кнос, Фест і інш.). У 2-м тыс. да н.э. ўвесь К., верагодна, быў аб’яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вял. флот і, паводле падання, захаванага стараж.-грэч. гісторыкамі, панавала на Эгейскім м. У 14 ст. да н.э. частка К. заваявана кааліцыяй ахейскіх царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам дарыйцаў. У 1-м тыс. да н.э. крыцкія полісы адыгрывалі значную ролю ў паліт. і культ. жыцці Грэцыі. З 67 да н.э. ў складзе Рым. дзяржавы, з 395 н.э. — Візантыі. Належаў у 823—961 арабам, у 961—1204 зноў Візантыі, у 1204 заваяваны крыжакамі і прададзены Венецыі. У перыяд венецыянскага панавання шматлікія паўстанні мясц. насельніцтва; у 15—17 ст. развівалася культура, асабліва жывапіс (Эль Грэка) і л-ра (В.Карнарас) — т.зв. крыцкі рэнесанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны Турцыяй. Насельніцтва К. ўдзельнічала ў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. У 1866—69, 1878, 1887, 1895, 1896—97 тут адбыліся Крыцкія паўстанні супраць тур. панавання. У 1898 К. атрымаў адм. аўтаномію. Пасля Балканскіх войнаў 1912—13 паводле грэка-тур. дагавора ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У 2-ю сусв. вайну ў маі 1941 акупіраваны ням.-фаш. войскамі ў выніку паветрана-дэсантнай аперацыі (буйнейшая паветр. аперацыя вермахта ў час вайны). Вызвалены ў ліст. 1944.
База́р1 ’рынак, базар’ (БРС, Бяльк.). Рус.база́р, укр.база́р. Запазычанне з цюрк. моў (з цюрк.дыял.bazar, параўн. тур. і г. д. pazar < перс.bāzār). Гл. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 23; Фасмер, 1, 106. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 10, дзе ўказваецца на тат. мову як на крыніцу запазычання.
База́р2 ’плошча, пляц’ (Яшкін, Лысенка, ССП). Таго ж паходжання, што і база́р1 (гл.). Семантычны зрух такі ж, як і ў рус.дыял.база́р ’вуліца’. У правінцыі базары раней заўсёды былі і цэнтрам «грамадскага» жыцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамга́ ’кляймо, метка, пячаць, пячатка’, ’гандлёвая пошліна’ (ТСБМ), ст.-бел.тамга, томга ’гандлёвае мыта’ (Ст.-бел. лексікон). З рускай мовы, параўн. стараж.-рус.тамга/*тамъга ’кляймо; пячатка; від падатку, уведзенага на заваяванай тэрыторыі Старажытнай Русі татара-манголамі’, пазней, у Маскоўскім княстве, — ’гандлёвая пошліна’. Ст.-цюрк.tamɣa ’пячатка, адбітак’, сучасныя манг.тамга́ ’пячатка; штэмпель; штамп’, ’кляймо, таўро’, ’туз (у картах)’, каз.-тат.тамга́ ’метка; таўро, кляймо; пячатка’, тур.damga ’кляймо, штэмпель; пломба; проба (на каштоўных вырабах)’ і інш. (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 18; Анікін, 531).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц.tour ‘вежа’ < лац.turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел.тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск.tura ‘тс’, якое з франц.tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.
Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск.tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц.tour, што з сярэднявечнага лац.turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырпа́чык ‘зламаны ножык’ (Бяльк.). Відаць, варыянтная мясцовая форма да тарпа́чык, памянш. ад тарпа́к (гл.), адзначанага толькі як ‘спружыноўка’ побач з трапач ‘тс’ (рас., Шатал.), што можа разглядацца як форма з метатэзай ад трапаць (гл.); дзеяслоў тырпа́чыць ‘рэзаць, шаткаваць’ (Ян.), зафіксаваны ў іншай мясцовасці, пры трыпачыць ‘апрацоўваць зямлю спружыноўкай’ (рас., Шатал.) сведчыць на карысць такога паходжання. Дапускае магчымасць пры пачатковай змене к > т, напр., *карпачык ад карпаць2 ‘укараціць’ (гл.) або іншамоўны ўплыў — ад’ідэацыя іншых слоў, параўн. тур.tırpan ‘серп, каса’, гл. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іша́к. Рус.иша́к, укр.іша́к, серб.-харв.ешек. Слова цюркскага паходжання. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 73). У рускай адзначана з XVII ст., у форме ишечькъ — з 1567 г. Звычайна лічаць запазычаннем з тур., азерб.äşäk, тат.işäk ’асёл’ (Радлаў, Опыт, 1, 905–906, 1552; Фасмер, 2, 146). Па фанетычных і экстралінгвістычных прычынах Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 24) называе Каўказ як больш верагодную тэрыторыю запазычання. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 140. У серб.-харв. мове з турэцкага (Скок, 1, 495).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЕРЧ,
горад на Украіне, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на беразе Керчанскага праліва. 170 тыс.ж. (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Злучана чыг. паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі п-аў). Здабыча жал. руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Прам-сць: металургічная, суднабуд. і суднарамонтная, харчасмакавая. Тэатр.Гіст.-археал. музей. Мемар. ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982), Мелек-Чэсменскі курган (4 ст. да н.э.), склеп Дэметры (1 ст.н.э.), царква Іаана Прадцечы (10—13 ст.).
Засн. стараж. грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. 6 ст. да н.э. У пач. 5—4 ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы. У 10—12 ст., магчыма, уваходзіла ў Тмутараканскае княства (пад 1068 згадваецца як Корчаў). У 13 ст. захоплена мангола-татарамі (наз. Чэркіо). З 1318 консульства (адм. адзінка), падпарадкаваная Генуі. Пасля 1475 апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. У рус.-тур. вайну 1768—74 занята рас. войскамі (1771). Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 адышла да Расіі, з 1775 горад Азоўскай губ. З 1821 рэйдавы порт, цэнтр Керч-Енікальскага граданачальства. У 1825 засн. Музей старажытнасцей. У Крымскую вайну 1853—56 захоплена англ. дэсантам, моцна пацярпела ад пажару (выгарала трэцяя ч. горада). У канцы 19 — пач. 20 ст. адзін з буйных партоў Расіі. У 1900 К. злучана чыгункай з Джанкоем. У грамадз. вайну ў крас. 1918 акупіравана аўстра-германскімі, у канцы 1918 — англа-франц. войскамі, пазней белагвардзейцамі. У 1920 вызвалена Чырв. Арміяй. У Вял.Айч. вайну месца значных баёў. З 1944 у складзе Крымскай вобл. РСФСР, з 1954 — Украіны.