бяго́ніевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бягоніі. Бягоніевы ліст.
2. у знач. наз. бяго́ніевыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць бягонія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медано́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Багаты нектарам. На лугах — безліч усякіх меданосных раслін і кветак. Кулакоўскі.
2. Які ператварае нектар у мёд. Меданосныя пчолы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мімо́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мімозы. Мімозавы пах.
2. у знач. наз. мімо́завыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, блізкароднаснае сямейству бабовых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папуля́цыя, ‑і, ж.
Спец. Сукупнасць асобін аднаго віду жывёл або раслін, якія займаюць пэўную тэрыторыю і ўзнаўляюць сябе на працягу вялікай колькасці пакаленняў.
[Ад лац. populus — насельніцтва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́днасць, ‑і, ж.
1. Тое, што і пародзістасць. Пароднасць жывёлы.
2. Наяўнасць якасцей высокага гатунку (у раслін). Добры па пароднасці пасадачны матэрыял бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скараспе́ласць, ‑і, ж.
1. Здольнасць жывёл і раслін да хуткага развіцця і росту. Скараспеласць бройлераў.
2. перан. Разм. Залішняя паспешнасць, неабдуманасць. Скараспеласць вывадаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕМЕРАФІ́ЛЫ [ад грэч. hemeros ручны, прыручаны, культурны + ...філ(ы)],
1) віды арганізмаў, якія жывуць параважна ў згуртаваннях культ. раслін (аграбіяцэнозах). Сярод гемерафілаў шмат пустазелля і шкоднікаў с.-г. раслін, у адносінах да якіх выкарыстоўваецца тактыка знішчэння або абмежавання пашырэння.
2) Віды жывёл і раслін, вобласць пашырэння якіх павялічылася ў выніку гасп. дзейнасці чалавека і ўплыву яго на прыродную расліннасць (напр., пашырэнне культ. раслін). Гл. таксама Гемерафобы.
т. 5, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРОЗАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ раслін,
здольнасць раслін пераносіць уздзеянне адмоўных т-р; адна з форм зімаўстойлівасці раслін. Абумоўліваецца структурна-функцыян. перабудовамі, якія перашкаджаюць замярзанню ўнутрыклетачнай вады і павышаюць устойлівасць клетак да моцнага абязводжвання і пашкоджанняў пазаклетачным лёдам: спыненне росту, назапашванне ў клетках вугляводаў, амінакіслот, алею, бялкоў, адцяканне вады ў міжклетнікі, пераход унутрыклетачнай вады ў аморфны стан і інш. Развіваецца кожны год у выніку асенняга загартоўвання раслін у некалькі этапаў пры паступовым паніжэнні т-ры. Залежыць ад віду, сорту, узросту, фізіял. стану раслін, пары года, глебава-кліматычных умоў, ураджайнасці і інш. У маладым узросце і ў перыяд летняй вегетацыі М. мінім., у насення і ў час зімовых маразоў — максімальная. Павышаюць М. штучным загартоўваннем раслін, вывядзеннем марозаўстойлівых сартоў, правільным іх раянаваннем, агратэхн. прыёмамі.
т. 10, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДА́ТКАВЫЯ О́РГАНЫ раслін, адвентыўныя органы раслін,
пупышкі, карані і інш. органы, якія ўтвараюцца ў месцах, у якіх яны звычайна не развіваюцца. Узнікаюць адносна позна (часта з другасных мерыстэм) і эндагенна. Прыдаткавыя карані ўтвараюцца на сцёблах, лістах, часам на старых стрыжнёвых каранях, якія страцілі першасныя мерыстэмы; прыдаткавыя пупышкі і парасткі — на каранях, у міжвузеллях сцёблаў (у адрозненне ад нармальных пазушных пупышак), на лістах.
Для многіх раслін утварэнне П.о. — заканамерны працэс, замацаваны генетычна. Важную ролю яны выконваюць у вегетатыўна рухомых (карэнішчавых, паўзучых) раслін і тых, што размнажаюцца вегетатыўна, калі новыя асобіны аддзяляюцца ад матчыных раслін (напр., кусты суніц — з вусоў, бульбы — з клубняў) і маюць толькі прыдаткавыя карані. Здольнасць да ўтварэння П.о. выкарыстоўваецца ў раслінаводстве, лесаводстве, інтрадукцыі раслін (чаранкаванне, размнажэнне атожылкамі, дзяленне карэнішчаў).
т. 13, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джа́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Колючы орган ці частка цела жывёл і раслін для ўпырсквання атрутнага рэчыва.
Д. пчалы.
Змяінае д.
2. Вастрыё колючага ці рэжучага інструмента, прадмета.
Д. касы.
3. перан. Пра што-н. вострае, з’едлівае.
Д. сатыры.
|| памянш. джа́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)