адно з саслоўяў свабоднага насельніцтва Стараж. Рыма. Да 3 ст. да н.э., як прышлае і падпарадкаванае насельніцтва, стаялі па-за абшчынай, не маглі карыстацца абшчыннай зямлёй (ager publicus), а валодалі ёю на правах прыватнай уласнасці. Беззямельныя П. займаліся рамесніцтвам і гандлем. У выніку працяглай барацьбы з патрыцыямі дамагліся некат. правоў: запісаны Законы 12 табліц (451—449 да н.э.), якія абаранялі П. ад беззаконня патрыцыяў; уведзены пасады нар. трыбунаў (449 да н.э.), прыняты закон пра дазвол шлюбаў паміж патрыцыямі і П. (445 да н.э.), аднаго консула ўводзілі з П. (367 да н.э.), рашэнні П. па трыбах атрымлівалі сілу закона і П. ўключаліся ў склад рым. народа (287 да н.э.). Тэрмін «П.» з 3—2 ст. да н.э. стаў азначаць паўнапраўных грамадзян нязнатнага паходжання.
Літ.:
Нечай Ф.М. Образование Римского государства. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАСУ́ДДЗЕ,
форма дзярж. дзейнасці, якая заключаецца ў разглядзе і вырашэнні судом спраў, аднесеных да яго кампетэнцыі (крымін. злачынствы, цывільныя спрэчкі і інш.). Ажыццяўляецца судом ва ўстаноўленым законам працэсуальным парадку. У Рэспубліцы Беларусь канстытуцыйнымі прынцыпамі П. з’яўляюцца: роўнасць грамадзян перад законам і судом незалежна ад паходжання, сац., службовага і маёмаснага становішча, расавай і нац. прыналежнасці, паліт. і інш. перакананняў, адносін да рэлігіі, полу, адукацыі, мовы, роду і характару заняткаў, месцажыхарства і інш.; ажыццяўленне П. толькі судом; суддзі пры ажыццяўленні П. незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону; справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў прадугледжаных законам выпадках — аднаасобна суддзёй; разбор спраў у судах адкрыты (слуханне спраў у закрытым суд. пасяджэнні дапускаецца толькі ў выпадках, вызначаных законам, з выкананнем усіх правілаў судаводства); П. ажыццяўляецца на аснове спаборніцтва і роўнасці бакоў у суд. працэсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОДу мовазнаўстве,
граматычная катэгорыя, якая з’яўляецца адной з важнейшых класіфікацыйных адзнак назоўнікаў і сродкам выражэння прадметнасці іх значэння.
У сучаснай бел. мове кожны назоўнік належыць да аднаго з трох Р.: мужчынскага, жаночага або ніякага, акрамя тых, што ўжываюцца толькі ў мн. л. («граблі», «канікулы»; іх або не адносяць ні да якога Р., або да своеасаблівага «парнага» Р.). Частка адушаўлёных назоўнікаў, якія могуць абазначаць асоб. і мужчынскага, і жаночага полу, адносіцца да т.зв. агульнага Р. («суддзя», «запявала»). Некат. назоўнікі выражаюць значэнні мужчынскага і жаночага Р. адной родавай формай («таварыш», «аграном»), Р. нязменных (нескланяльных) назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца сінтаксічна — формамі дапасаваных азначэнняў («наш аташэ», «наша інжэню»). Прыметнікі, некат. лічэбнікі і займеннікі, дзеясловы, дзеепрыметнікі набываюць родавыя адрозненні ў дапасаванні да назоўнікаў («хрусталёвая люстра», «сваё амплуа»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел.обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел.обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус.обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав.обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв.о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр.(о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел.обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábleitenvt
1) адво́дзіць
2) выво́дзіць (ад чаго-н.); утвара́ць (ад чаго-н.);
díeses Wort ist vom Gríechischen ábgeleitet гэ́тае сло́ва грэ́часкага пахо́джання
3) зво́дзіць, збіва́ць (з дарогі);
j-n von der réchten Bahn ~ зво́дзіць, збіва́ць каго́-н. з пра́вільнага шля́ху
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бу́рбылка дзіцячая цацка’ (Бяльк.): «у костцы свідруецца дзірка, у якую зацягваюць нітку…, костка круціцца, гудзе, бурчыць». Бясспрэчна, звязана з бу́рбалка ’пухір, бурбалка’, запазычанага з літ. мовы (або ж самастойнага, гукапераймальнага паходжання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бінда́лік1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі1: < польск.bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.
Бінда́лік2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кі ’бяльматы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рацень ’гоні’ (Жд., 2, Яшк.), вераце́нь ’загон’ (Сцяшк. МГ). Параўн. вератні́к ’частка поля’ (Касп.); ’доўгі загон’ (Яшк., Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і вераце́я (г. зн. звязана з *vьrtěti: *vertьnь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарагу́ля ’нявеста’, гырагу́ля (жартаўл., Бяльк.): «Яна ужо гырагуля». Слова няяснага паходжання Не знаходзіцца нічога адпаведнага ў іншых усх.-слав. мовах. Наўрад ці можна параўноўваць з бел.дыял.гарга́ра ’сварлівая жанчына’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куцава́ць1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).