пафранці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; зак.

Разм. Франціць некаторы час. Думалася — вырасце Люся, хай пафранціць у добрым вышытым плацці. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахарчава́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак.

Харчавацца некаторы час. Аднойчы на свінаферму прыходзіць дзік пахарчавацца, значыць, каля прыручаных сваякоў. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., што.

1. Выбрыць палоску паміж чым‑н.

2. і без дап. Брыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Не ўсцерагчы, празяваць.

2. і без дап. Вартаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Пракрычаць, гукнуць. — Цішэй, грамадзяне! — прагукаў .. [Рыгор] і абярнуўся назад. Гартны.

2. Гукаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак.

1. што. Затраціць на лячэнне. Пралячыць усе грошы.

2. каго-што. Лячыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскуго́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм.

1. Абазвацца скуголеннем (пра сабаку). // Жаласліва, ныючы, плачучы, сказаць.

2. Скуголіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

1. Абрубіць, падшыць усё, многае. Парубіць ручнікі. Парубіць хусткі.

2. і без дап. Рубіць некаторы час (гл. рубіць ​1).

парубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

1. Зрубіць усё, многае.

2. Вырубіць усё, многае.

3. і без дап. Рубіць некаторы час (гл. рубіць ​2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм. Змагчы праляжаць некаторы час у адным становішчы. Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павалаво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Валаводзіцца некаторы час. Веры не ў навіну даіць кароў. Андрэю ж прыйшлося павалаводзіцца. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)