Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ukojenie
н.кніжн. cуцяшэнне, заспакаенне;
ukojenie po stracie matki — суцяшэнне пасля страты маці;
znaleźć ukojenie w czym — знайсці суцяшэнне ў чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
апавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Расказваць, апісваць; паведамляць аб чым‑н. Турсевіча вельмі насмяшыла адно здарэнне на чыгунцы, і аб гэтым апавядаў ён цяпер Лабановічу.Колас.Потым маці пачала апавядаць пра жыццё калгаса.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лазарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
1.Уст. Бальніца для бедных.
2. Невялікая лячэбная ўстанова пры вайсковай часці; шпіталь. Палкавы лазарэт. Палявы лазарэт. □ [Таня:] — Маці служыла з .. [бацькам] у адным палку — яна была сястрою ў лазарэце...Каваль.
[Фр. lazaret, іт. lazaretto ад імя пракажонага жабрака Лазара ў евангельскай прытчы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўква́рты, ж.
Палавіна кварты (у 1 знач.). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду.С. Александровіч.[Лабановіч:] — Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварты.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Які многа, ахвотна, шчыра працуе. Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая, усё старалася зрабіць сама, за ўсіх заступалася.Колас.Спадабалася і сама гаспадыня, гэткая працавітая калгасніца, дзябёлая, дужая.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пыні́ць, пыню, пыніш, пыніць; незак., што.
Абл. Рабіць усё неабходнае па гаспадарцы; даглядаць. У сялянскіх дварах снуюць людзі, пыняць свае гаспадарскія справы, канчаючы клопат кароткага дня.Колас.Маці паліла ў печы, пыніла гаспадарку.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыда́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рыдаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жанчына не дагаварыла: моцныя рыданні задушылі яе голас.Якімовіч.Скупыя рыданні маці — яна ўжо выплакала ўсе вочы — на хвіліну сціхалі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРАНГУТА́Н (Pongo),
род чалавекападобных малпаў сям. пангідаў атр. прыматаў. Адзіны від — арангутан звычайны (P. pygmaeus). Жыве ў забалочаных трапічных лясах а-воў Суматра і Калімантан.
Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвонакарычневага колеру, на плячах даўж. валасоў да 40 см. Жывуць на дрэвах, дзе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурыяну), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць 1 дзіцяня масай 1,5—2 кг, якое маці корміць малаком да 3—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў. Колькасць невялікая. Ахоўваецца.