адсутнасць або абмежаванне мовы ў дзяцей у выніку недаразвіцця або паражэння моўных участкаў кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альдастэро́н
[ад альд(эгід) + гр. stereos = цвёрды]
адзін з гармонаўкары наднырачнікаў, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі мінеральнага абмену ў арганізме жывёл і чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пратако́кус
(н.-лац. protococcus)
аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. пратакокавых, якая трапляецца на камянях, кары дрэў, у глебе і прыбярэжнай частцы вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рызо́біі
(н.-лац. rhizobiaceae)
сямейства бактэрый, якія выклікаюць разрастанне клетак кары каранёў, сцёблаў, утварэнне клубеньчыкаў на каранях, а на сцёблах — галаў і пухлін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рынадзі́на
(н.-лац. rinodina)
накіпны сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце на камяністых субстратах і валунах, на раслінных рэштках, кары дрэў, сугліністай глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрмакарата́ж
(ад тэрма- + каратаж)
каратаж, які прымяняецца для вывучэння цеплавых з’яў і працэсаў у зямной кары пры дапамозе апушчанага ў свідравіну тэрмометра супраціўлення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
феафі́сцыя
(н.-лац. phaeophyscia)
ліставаты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце пераважна на кары дрэў лісцевых парод, радзей на апрацаванай драўніне і камянях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лупе́ж ’рабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал.лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел.лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр.лупі́ж, рус.лупёж, ст.-рус.лупежь; польск.łupież, чэш.loupež, славен.lupež, серб.-харв.лу́пеж, ц.-слав.лупежь. Прасл.lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРГАНАТЭРАПІ́Я,
лячэнне прэпаратамі, атрыманымі з залоз унутранай сакрэцыі або інш. органаў і тканак жывёл. Часцей мае замяшчальны характар — уводзяцца рэчывы, якіх не хапае ў арганізме хворага і якія выпрацоўваюцца або назапашваюцца ў адпаведных органах. Да арганатэрапіі належыць і перасадка органаў (касцявы мозг, ныркі, печань, сэрца), калі яны не выконваюць сваіх функцый (гл.Трансплантацыя). Да арганапрэпаратаў адносяцца прэпараты гіпофіза (пітуітрын, пралактын, АКТГ), шчытападобнай залозы (тырэаідзін), парашчытападобных залозаў (паратгармон), падстраўнікавай залозы (інсулін, ліпакаін), кары паднырачнікаў (картызон), вілачкавай залозы (тымазін), жаночых (фалікулін, сінестрол, прагестэрон) і мужчынскіх (метыландрастэндыёл) палавых органаў. Прэпараты ўводзяцца ўнутрымышачна або ўнутрывенна. Выцяжка з селязёнкі (спленін) стымулюе імунітэт. Пры нізкай страўнікавай сакрэцыі ў хворых на гастрыт, пры язвавай хваробе як замяшчальны выкарыстоўваюць страўнікавы сок сабак, свіней (натуральны сок, сугаст). У гематалагічнай практыцы выкарыстоўваецца натуральная кроў, плазма крыві, суспензія эрытрацытаў, трамбацытаў. Яны выконваюць замяшчальную функцыю і стымулююць імунітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЧА́Р (Antiaris),
род кветкавых раслін сям. тутавых. 6 відаў. Растуць у тропіках Азіі, Афрыкі і на трапічных а-вах. Найб. вядомы анчар ядавіты (A. toxicaria), або упас-дрэва з в-ва Ява.
Аднадомныя шматгадовазялёныя дрэвы або кусты. Лісце чаргаванае простае. Кветкі непрыкметныя, аднаполыя, мужчынскія ў невялікіх плоскіх галоўчатых суквеццях, жаночыя — адзіночныя беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай. Плод складаны або зборны (суплоддзе) з мноствам дробных плодзікаў, якія шчыльна сядзяць і абгорнуты сакавітым калякветнікам. Усе віды анчара ядавітыя. У млечным соку анчара ядавітага, які абарыгены выкарыстоўваюць для атручвання наканечнікаў стрэл, знаходзяцца ядавітыя гліказіды — антыярын і антыязідзін. Анчар Бенета (A. bennettii) з в-ва Віты-Леву мае ў пладах кармінавую фарбу, у кары — лубяныя валокны; з валокнаў анчара мяшочнага (A. saccodora) і анчара цэйлонскага (A. ceylonica) вырабляюць мешкавіну. Сок і насенне розных відаў анчара ўжываюць як ірвотны і слабіцельны сродак.