ПЕТРУШЭ́ЎСКІ Васіль Фаміч (6.12.1829, С.-Пецярбург — 5.5.1891),
расійскі вучоны, артылерыст і хімік. Ген.-лейт. (1881). Брат Ф.Ф.Петрушэўскага. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1848) і Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1850). З 1856 на выкладчыцкай і навук.-даследчай рабоце. З 1871 нач. Пецярбургскага патроннага з-да. Удасканаліў сістэму наводкі артыл. гармат, вынайшаў дальнамер для берагавой артылерыі і інш.артыл. прылады. Наладзіў прамысл.вытв-сць нітрагліцэрыны як выбуховага рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЮ́ГІН Мікалай Аляксеевіч (18.5.1908, С.-Пецярбург — 2.8.1982),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1935). У 1934—41 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це і інш.спец.НДІ. З 1969 у Маскоўскім ін-це радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. Гал. канструктар сістэм кіравання ракет-носьбітаў ШСЗ і інш.касм. апаратаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́Ў Уладзімір Сямёнавіч (25.3.1911, г. Разань, Расія — 25.3.1998),
расійскі вучоны ў галіне механікі, праблем кіравання і матэматыкі. Акад.Рас.АН (1981). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1931), дзе і працаваў. З 1956 у Ін-це праблем інфарматыкі Рас.АН, адначасова з 1972 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па статыстычнай тэорыі працэсаў кіравання, дынаміцы палёту, тэорыі імавернасцей, дастасавальнай матэматыцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ленінская прэмія 1990. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМКЕ́ВІЧ Феліцыян Васілевіч (1799, г. Магілёў —17.12.1851),
бел.вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Д-р медыцыны (1821). Скончыў Віленскі ун-т (1820), дзе і працаваў (з 1826 праф.). У 1832—42 у Віленскай Медыка-хірург. акадэміі (з 1834 ардынарны праф.). У 1831 удзельнічаў у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску. Навук. працы па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1932 1832).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁВА Тамара Уладзіміраўна (н. 5.8.1935, г. Гдоў Пскоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне перапрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыла Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1963 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па праблемах распрацоўкі малаадходных тэхналогій вытв-сці драўнянавалакністых і драўнянастружкавых пліт, новых кампазіцыйных матэрыялаў са спецыфічнымі ўласцівасцямі.
Тв.:
Применение катионных полиэлектролитов в производстве древесноволокнистых плит. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА Тамара Цімафееўна (н. 1.1.1927, в. Улукаўе Гомельскага р-на),
бел.вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1957 у Мінскім мед. ун-це (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па клініка-генет. параметрах шызафрэніі, палігеннай спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці.
Тв.:
Скрытая депрессия в практике врачей. Мн., 1981 (разам з У.Ф.Дзесятнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНАВІ́К Іосіф Лазаравіч (29.9.1899, в. Геленава, Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?),
бел.вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1959), праф. (1962). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1926). З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па траўматызме нерв. сістэмы і праблемах паталогіі мазгавога кровазвароту.
Тв.:
К клинике и течению тромбоза внутренней сонной артерии // Сов. медицина. 1962. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧА́ВА Віктар Барысавіч (20.6.1905, пас. Паргалава Ленінградскай вобл., Расія — 29.12.1978),
расійскі вучоны ў галіне геабатанікі і геаграфіі. Акад.АНСССР (1968). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1924). З 1959 дырэктар Ін-та геаграфіі Сібіры і Д. Усходу Сіб. аддзялення АНСССР (Іркуцк). Навук. працы па геабатаніцы, класіфікацыі ландшафтаў і расліннасці, прыродным раянаванні, геасістэмах, метадах стацыянарных геагр. работ, праблемах вывучэння і асваення тайгі. Распрацаваў асноўныя тэарэт. палажэнні геабат. карціравання і класіфікацыі карт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГЕЕ́НКА Мікалай Іванавіч (н. 10.9.1946, в. Доўгавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970). З 1988 у абл. нефралагічнай бальніцы ў г. Віцебск (заг. аддзялення). Навук. працы па пытаннях эмацыянальнай і нейравегетатыўнай аховы арганізма ва ўмовах хірург. агрэсіі.
Тв.:
Влияние функциональных взаимоотношений вегетативной нервной системы на течение анестезии, адекватность нейровегетативной защиты и эффективность интенсивной терапии. Витебск, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 25.10.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БПІ (1971). З 1978 у БПА. Навук. працы па праблемах і даследаванні дыфузійнага ўмацоўвання металарэзнага інструменту, тэхнал. аснасткі, дэталей машын у спецыялізаваных дыфузійна-актыўных парашковых асяроддзях.
Тв.:
Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986 (у сааўт.);
Совмещенные процессы химико-термической обработки с использованием обмазок. Мн., 1987 (разам з Я.І.Бельскім).