*Ашарэ́ніць, ошэрэ́ніць ’абступіць кругом, акружыць натоўпам’ (КСТ). Ад шарэн, чарэн ’шэраг, мноства (звычайна пра грыбы)’; магчыма, звязваецца ў свядомасці з шар ’рад’, шарэнак шарэнга’. Параўн. ачарануць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валаку́ша ’старадаўняя прылада для рыхлення глебы; невялікі невад’; ’барана з жалеза’ (БРС, Выг. дыс.). Рус. волокуша, укр. волокуша. Да валачы. Пра суфіксацыю гл. SP, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пло́ўкі *пра сала, якое выдзяляе шмат тлушчу’ (чач., ЛА, 4). Да плсівіць 2, плаўкі 4 (гл.). Мену а > о Карскі (1, 98) тлумачыць лабіялізацыяй а пераду.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жа ’вельмі’ і прым. ду́жы ’моцны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́тарны ’непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх-небудзь якасцей (пра смак, пах і пад.)’; ’празмерна, ненатуральна саладжавы’ (ТСБМ). Улічваючы ўжыванне толькі ў літаратуры, — з рус. при́торный ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піцю́каць ’шчабятаць, балбатаць (пра маленькіх дзяцей)’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае ўтварэнне з суф. ‑ка‑ (як баяа‑ ка‑ць, гого‑ка‑ць, куга‑ка‑ць, хіхі‑ка‑ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рдзець ’чырванець’ (ТСБМ), ’свярбець’, рдзе́цца ’чырванець (пра рану)’ (ТС), ’выклікаць злаванне’ (Юрч. СНЛ), рдзель ’чырванашчокі мужчына’, ’чырванашчокая жанчына’ (Нас.), рдзіцца ’злавацца’ (Юрч. СНЛ). Да ірдзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Садаві́к, садо́вы грыб ’шампіньён’ (гродн., ЛА, 1). Да садовы < сад; магчыма гаворка ідзе пра культурныя шампіньёны ў процілегласць дзікарослым. Не выключана запазычанне з польскай, улічваючы лінгвагеаграфію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сважы́ць ‘струменіць’ (глыб., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра сувязь з рус. скважина ‘шчыліна’, што дае падставы бачыць у ім дэфармаванае рус. сквози́ть ‘праймаць наскрозь’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таля́паць ’клекатаць (пра бусла)’ (віц., Жыв. св.), як і ўкр. таля́пати ’пляскаць, хлюпаць’, чэш. tlapati ’ступаць, крочыць, шлёпаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. ЕСУМ, 5, 508; Махэк₂, 645.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)