Вэ́длуґ, во́длугпаводле, у параўнанні’ (Мал., Шат., Сцяц., Жд., Янк. Мат.), вэ́длуг (тураў., Выг. дыс.), вэ́длук (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. ведлугъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. według (< vъ‑dъlg‑, vъ‑dьig‑; аб польскім слове гл. Брукнер, 90). Бел. форму водлуг можна лічыць адаптацыяй (першая частка трансфармавалася паводле ўсх.-слав. во‑ < въ). Таму вельмі няпэўнымі здаюцца меркаванні Яшкіна, Бел.-польск. ізал., 154–155 (форма ‑длуг ясна ўказвае на польскую фанетыку: długi). Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішча́лка1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).

Пішчалка2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstun ’качка свіязь, Anas penelope L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniec ’ружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяхі́р, мыхі́р ’паветраны пузыр у рыб’ (брэсц., Нар. лекс.), кобр. ’мачавы пузыр’ (Нар. лекс.). Укр. міхир, міху́р ’вадыр’, ’пухір’, польск. miechyrz, mięcherz, macherzyna (якія, паводле Брукнера (331), утвораны паводле pęcherz ’пухір’), чэш. mechyr, славац. mechür, славен. mechür, mehir, серб.-харв. Mjexyp, Mjexup, мёир, мёур, миур, макед. меур, меурче ’тс’; балг. меху́р ’тоўстая кішка’, ст.-слав. мѣхырь. Прасл. тесНугь, mechurъ, утвораныя ад тесНъ > мех (гл.). (Бернекер, 2, 46; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 358; Бязлай, 2, 176). Гл. таксама міхіёр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бог, -а, мн. багі́, -о́ў, м.

1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

Старажытнарымскія багі.

2. (з вялікай літары). У хрысціянстве: трыадзінае бажаство, творца і ўсеагульны сусветны пачатак — Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

3. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

Б. электразваркі.

Божа збаў (разм.) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Дай (не дай) бог (божа; разм.) — пра пажаданні чаго-н.

Крый бог (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.

Напрамілы бог (разм.) — што ёсць сілы, вельмі прасіць аб чым-н.

Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

Памагай бог (разм.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.

Як бог дасць (разм.) — як прыйдзецца.

Як у бога за пазухай (разм.) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| прым. бо́жы, -ая, -ае і бо́жы, -ая, -ае, бо́скі, -ая, -ае і бо́скі, -ая, -ае.

Боскае стварэнне.

Божая кароўка — жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі.

Кожны божы дзень — штодзённа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вёрстка ’размеркаванне друкарскага набору паводле старонак’; ’набор, а таксама адбітак набору’ (КТС, БРС). Укр. верстка, рус. вёрстка. Запазычана з рус. мовы, дзе ўзнікла на падставе дзеяслова верстать. Гл. вярста́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарата́й ’араты’ (Сцяшк. МГ). Паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 24–25), гэта форма ўтварылася з *ратай пад уплывам слова гара́ць (< орать). Параўн. яшчэ меркаванні Супруна, ЭСБМ, 1, 144 (пад ара́ты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґімо́ра ’хвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус. кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Андзе́я ’нудная прамова’ (Мядзв.), укр. андія ’лухта’ (Лысенка, СПГ), рус. дыял. андеи ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Магчыма, перакручанае ідэя (паводле Мядзв.): устаўны ‑н‑ перааформлены ін‑ у ан‑ (параўн. андрына, анцірэс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)