пакаха́цца, -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак. (разм.).

Пакахаць адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Адчуць каханне да каго-, чаго-н., палюбіць.

П. дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́цісты, -ая, -ае.

3 паступовым паніжэннем, адхонны, пакаты.

П. бераг.

|| наз. пака́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Пачаць каціцца.

Мяч пакаціўся па падлозе.

2. На спуску: упасці, круцячыся; наогул упасці рэзка, адразу (разм.).

Чалавек аступіўся і пакаціўся з абрыву.

Пакаціцца са (ад) смеху (разм.) — гучна і нястрымна рассмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. што. Прымусіць каціцца.

П. бервяно.

2. Хутка паехаць, адправіцца куды-н. (разм.).

Машына пакаціла ў бок горада.

Яны пакацілі на поўдзень.

3. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці (разм.).

Ён пакаціў мяне на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Правесці час, качаючыся.

П. на траве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакача́ць гл. качаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́шліваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку, з перапынкамі кашляць.

Чалавек курыў і пакашліваў.

|| наз. пака́шліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак.

Кашлянуць некалькі разоў; правесці некаторы час, кашляючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаштава́ць гл. каштаваць².