акра-
(гр. akros = крайні, самы аддалены, высокі)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці, «які адносіцца да канечнасцей, органаў, частак цела», «які адносіцца да вяршыні», «верхні».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
поліметры́я
(ад гр. polymetros = колькасны)
1) спалучэнне ў адным паэтычным творы частак, напісаных рознымі памерамі;
2) адначасовае аб’яднанне ў музычным творы двух і больш розных тактавых памераў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рапсо́дыя
(гр. rhapsoidia)
1) эпічная песня пра легендарных герояў і багоў, якую выконваў рапсод;
2) музычны твор з некалькіх частак, звычайна на тэмы народных песень ці паданняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зме́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяшаць.
2. у знач. прым. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання. Змешаная кроў. Змешаная парода жывёлы.
3. у знач. прым. Які складаецца з разнародных элементаў, частак; разнародны па складу. Змешаны рэпертуар. Змешаныя ўгнаенні. □ [Артысты] выходзілі ў фае, зліваліся з моладдзю горада, жартавалі на змешаных мовах. Скрыпка. // Спец. Які складаецца з розных народ, відаў дрэў; мяшаны (пра лес). Змешаны лес.
•••
Змешаны лік гл. лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лаз 1, ‑а; мн. палазы, ‑оў; м.
1. Адна з дзвюх ніжніх частак саней у выглядзе загнутай спераду драўлянай паласы (або металічнай пласціны). Спрасаваны людскімі нагамі ды саннымі палазамі снег быў цвёрды, што на таку. Сіняўскі. Рэзка рыпеў снег пад палазамі чатырох партызанскіх саней. Краўчанка.
2. Спецыяльны брус, які падкладаецца пад ніз пры перавозцы цяжару, пры спуску суднаў і пад.
по́лаз 2, ‑а, м.
Неядавітая змяя сямейства вужоў. Амурскі полаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабі́ты
[англ. I. Babbit = прозвішча амер. вынаходцы (1799—1862)]
металічныя сплавы на свінцовай або алавянай аснове з нізкім каэфіцыентам трэння; выкарыстоўваюцца для вырабу падшыпнікаў і рухомых частак машын.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акта́нт1
(лац. octans, -ntis)
1) мат. адна з васьмі частак прасторы, падзеленай трыма ўзаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі;
2) астранамічны інструмент, якім раней вымяралі вуглавыя адлегласці паміж нябеснымі свяціламі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шлір
(ням. Schlier = гразь)
мінеральнае скапленне ў вывержанай горнай пародзе, якая адасобілася ў магматычную стадыю і адрозніваецца ад астатняй масы горнай пароды іншымі колькаснымі суадносінамі частак або структурай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Па́лец ’адзін з пяці канцавых частак кісці рукі або ступні ў чалавека; канечны член на лапах жывёл і птушак; валік або стрыжань у машынах’. Агульнаслав.: рус. па́лец, укр. па́лець, ст.-рус., ц.-слав. пальць, польск. palec, славен. pȃlec ’вялікі палец’ і г. д. Прасл. раlъ > palьcь. Роднаснымі лічацца лац. pollex, ‑icis ’вялікі палец (на руцэ, назе)’ (падваенне l у выніку экспрэсіўнага характару), далей нов.-перс. pālidan ’шукаць, ісці па слядах’, балг. пáлам ’шукаю’, ст.-в.-ням. fuolen ’адчуваць’ (Фасмер, 3, 191; Махэк, 429; у Фасмера, гл. агляд літ-ры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́йка 1 (ру͡ойка) ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Грам.). Да рыць ’капаць’ (гл.). Гэтае насякомае рые ў глебе норы да падземных частак раслін.
Ро́йка 2 ’рамонак, Matricaria L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, узыходзіць да польск. rojnik ’багун, Ledum palustre’, або да rojownik ’меліса, Melissa’. Названа паводле падабенства прыемнага паху, які прываблівае пчол.
Ро́йка 3 асудж. ’жанчына з непрыбранымі, распушчанымі валасамі, проставалосая’ (міёр., З нар. сл.). Генетычна звязана з смал., зах.-бранск. ро́йда ’непарадак у хаце, з адзеннем’, ’бязладны, неахайны чалавек’, якое, відаць, узыходзіць да уграфінскай крыніцы, параўн. вепс. roida ’капаць, рыць, раскопваць’, ’зносіць (будынак)’, ’раскідваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)