2) які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры;
3) галоўны, кіруючы;
4) які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Е́ЛКА (Picea),
род голанасенных раслін сям. хваёвых; адна з гал. лесаўтваральных парод. Каля 45 відаў. Пашырана пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — Е. звычайная, або еўрапейская (P. abies), і 13 інтрадукаваных: Е. калючая (P. pungens), канадская, або белая (P. canadensis), сербская, або балканская (P. omorica), Энгельмана (P. engelmannii), сібірская (P. obovata), усходняя (P. orientalis) і інш. Е. звычайная распаўсюджана амаль па ўсёй тэр. Беларусі і мае паўд. мяжу арэала (адначасова гэта і паўд. мяжа Еўразіяцкай хвойна-лясной геабат. падвобласці). На Палессі трапляецца ў выглядзе ізаляваных астравоў. Вядома 31 астраўное насаджэнне, 5 з іх — ельнікі Гарбавіцкія, Добрушскія, Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія — помнікі прыроды рэсп. значэння.
Даўгавечныя (жывуць да 300—500 і больш гадоў); аднадомныя, шматгадовазялёныя дрэвы з прамым ствалом і густой конусападобнай кронай. Е. звычайная мае мноства дэкар. форм: з пірамідальнай, ніцай, шарападобнай і інш. кронамі. Каранёвая сістэма часцей паверхневая. Кара тонкая, у маладых дрэў гладкая, потым пласціністая. Галінкі размешчаны даволі правільнымі кальчакамі. Лісце (ігліца) 4-граннае, радзей пляскатае, востраканцовае, спіральна або невыразна двухрадкова размешчанае, трымаецца на галінках 7—9 і больш гадоў. Стробілы (шышкі) паяўляюцца ўвесну на леташніх парастках: мікрастробілы (мужч. шышкі) — па некалькі ў пазухах лускападобнага лісця; мегастробілы (жан. шышкі) — адзіночныя, размешчаны бліжэй да верхавінак. Спелыя шышкі падоўжана-цыліндрычныя, верацёна- або яйцападобныя, звіслыя, ападаюць пасля выспявання насення. Насенне з лыжкападобнымі крыльцамі, выспявае восенню ў год апылення. Размнажаецца насеннем і зрэдку вегетатыўна (атожылкамі). Драўніна мяккая, выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці цэлюлозы, муз. інструментаў; з яе атрымліваюць смалу, шкіпінар, каніфоль, дзёгаць. Кара — асн. сыравіна ў вытв-сці дубільнікаў (танідаў). Большасць відаў — дэкар. дрэвы, выкарыстоўваюцца ў садова-паркавым буд-ве і як ахоўныя насаджэнні ўздоўж дарог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ЦКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Свяцк Гродзенскага р-на. Размешчаны ў б. маёнтку Валовічаў (у пач. 20 ст. належаў Ю.Гурскаму). Пабудаваны паводле праекта італьян.арх. Дж.Сака для гродзенскага маршалка Ю.Валовіча і яго сына Антонія. Уключаў палац, капліцу. гасп. пабудовы, парк. Фарміраваўся ў 2 этапы: у 1779 — буд-ва і афармленне інтэр’ера палаца ў раннекласіцыстычным стылі, у пач. 19 ст. — дапаўненне агульнай кампазіцыі бакавымі флігелямі з галерэямі-каланадамі. Рэканструяваны ў 1930-я г. (арх. А.Сасноўскі). Цэнтр. корпус палаца — 2-павярховы мураваны будынак з цокальным паверхам, накрыты высокім ламаным мансардавым дахам. Гал. фасад расчлянёны 3 рызалітамі (цэнтральны — 4-калонны з трохвугольным, бакавыя — з лучковымі франтонамі). Дваровы фасад з 5-гранным эркерам, дэкарыраваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам. У дэкоры будынка выкарыстаны дробныя пілястры, парталы ўваходаў, вузкія рызаліты.
Інтэр’еры аздоблены размалёўкамі (маст. Т.Манькоўскі, Ф.Смуглевіч; не захаваліся), мелася зала ў пампейскім стылі. Элементы інтэр’ера (панэлі, каміны, люстры, вазоны, мэбля і інш.) былі зроблены па эскізах і пад кіраўніцтвам Сака. Флігелі пастаўлены перпендыкулярна да асн. корпуса, накрыты вальмавымі дахамі, аздоблены руставанымі лапаткамі; адзін выкарыстоўваўся пад жыллё, у другім — манеж. З асн. корпусам злучаны паўцыркульнымі галерэямі ў выглядзе аркад. Насупраць палаца ў 19 ст. ў рэтраспектыўна-гатычным стылі пабудавана капліца. Парк пейзажнага тыпу (пл. 12 га) закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст.Размешчаны на 2 пагорках, у лагчыне — сістэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі лясны масіў. У 1985 парк адноўлены паводле спец. праекта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАБЯРЭ́ЖСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца 19 ст. ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.Размешчаны на беразе р. Дабасна. Належала ген.-лейтэнанту М.С.Гатоўскаму, з 1891 — В.А.Козел-Паклеўскаму. Уключае сядзібны дом, флігель, уязную браму, гасп. пабудовы, парк. Тэр. сядзібы (11 га) абнесена высокай цаглянай агароджай. Цэнтр кампазіцыі — мураваны Г-падобны ў плане 2-павярховы сядзібны дому стылі мадэрн з мансардавым і 2-схільным дахамі. Пабудаваны ў 1890—93 паводле праекта арх. К.Шрэтэра. Мае асім. шматпланавую кампазіцыю, засн. на спалучэнні асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму і папярочнага корпуса, які выступае на гал. фасадзе рызалітам. На фасадах вылучаюцца 2—5-гранныя руставаныя эркеры з контрфорсамі і шатровымі гранёнымі завяршэннямі. Гал. ўваход вырашаны манум. тэрасай на масіўных пілонах са стральчатымі арачнымі праёмамі паміж імі. Вадазлівы аформлены ў выглядзе хімер (чыгуннае ліццё). Гарыз. падзел будынка на 2 ярусы выразна падкрэслены арнаментамі і дэкорам міжпаверхавага пояса і карніза. Каларыстычнае вырашэнне засн. на кантрасце пабеленых дэкар. элементаў і чырв. цаглянай муроўкі. Падобнае арх. вырашэнне мае 1-павярховы мураваны флігель з асім. аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Гал. ўезд у сядзібу вылучаны брамай у стылі неаготыкі ў выглядзе стральчатай аркі, дэкарыраванай аркатурай, 8-граннымі бакавымі вежамі. У будынках Ч.с. размешчаныЧырвонабярэжскі аграрны каледж. Парк (пл. 10 га) пейзажнага тыпу (з садам) закладзены ў канцы 19 ст. на месцы б. рэгулярнага парку (захаваўся баскет, перароблены ў ландшафтную паляну). У зах.ч. — пладовы сад, у паўд. і ўсх. — замкнёны паркавы ландшафт з сядзібным домам у цэнтры, які павернуты гал. фасадам да ракі, курцінамі вакол дома і на беразе ракі. Каля парку размяшчаюцца свіран і стайня. Іл.гл. таксама да арт.Жыллё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лабавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. □ Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход, не паслабляючы лабавога ўдару.Гурскі.//перан.Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам.У. Калеснік.
2.Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго‑н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. □ Працавалі няспынна абодва кулямёты — вежавы і лабавы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую глыбіню; проціл. глыбокі. Зямля падсыхала, рэкі рабіліся мелкімі і вузейшымі.В. Вольскі.// Які робіцца на нязначную глыбіню. Мелкае ворыва.//Размешчаны на невялікай глыбіні, недалёка ад паверхні. Недалёчка ад берага стаяў нізенькі зруб. Там біла крыніца. Калі ўгледзішся ў яе мелкае дно, відаць, як кіпіць там вада.Лынькоў.
2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Мелкая талерка. Мелкія галёшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сусе́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца паблізу, побач, размешчаны па суседству. [Валя] саскочыла, азірнулася ў бакі і шмыгнула пад састаў, што стаяў на суседнім пуці...Мележ.Дзяцел нехаця ўзняўся з бярозы і пераляцеў на суседнюю.Даніленка.У суседнім пакоі стаялі па-святочнаму прыбраныя сталы, ярка гарэлі лямпы.С. Александровіч.
2. Які жыве па суседству з кім‑н. Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узвысіць.
2.узнач.прым.Размешчаны на больш высокім узроўні; высокі. Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай.В. Вольскі.
3.перан.; узнач.прым. Поўны глыбокага зместу, значэння; высакародны. З гэтай парослай муравою сцежкі, што вядзе мяне ад бацькоўскай хаты ў далёкі свет, пачынаецца тое, што мы называем вялікім і ўзвышаным словам Радзіма.Марціновіч.Рэвалюцыя акрыліла мастацтва прыгожымі і ўзвышанымі ідэаламі.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падклас базідыяльных грыбоў. Аб’ядноўвае 2 парадкі: аўрыкулярыяльныя (Auriculariales) і дрыжалкавыя (Tremellales). Пашыраны пераважна ў тропіках, субтропіках і ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. У Еўропе каля 100 відаў, з іх на Беларусі 20. Большасць сапратрофы (дакрыміцэс, калоцэра, дрыжалка і інш.), некат. паразіты (гелікабазідый, септабазідый). Есць ядомыя (аўрыкулярыя).
Характэрная асаблівасць гетэрабазідыяміцэтаў — складаныя, шматклетачныя або з вельмі буйнымі стэрыгмамі базідыі (гетэрабазідыі). Пладовыя целы ад 0,2 да 20 см, разнастайнай будовы і афарбоўкі, у асн. студзяністай кансістэнцыі. Гіменій размешчаны на ўнутр. паверхні пладовага цела або ўкрывае ўсю яго паверхню. Пры высыханні ўтвараюць рогападобныя плеўкі (скарыначкі), пры вільготным надвор’і прымаюць ранейшую форму. Базідыяспоры шматклетачныя, прарастаюць, утвараючы другасную спору або дробныя канідыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВОДАНАПО́РНЫЯ ВЕ́ЖЫ,
помнікі вытворчай архітэктуры; 2 вежы, пабудаваныя ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Гродне ў эклектычным стылі. Мураваныя 8-гранныя ў плане збудаванні (выш. 22 м) падзелены па вышыні на 6 частак. Кожная з іх мае звязаныя паміж сабой 4 адсекі (размешчаныінж. абсталяванне і службовыя памяшканні). У цэнтры — трубы для падачы вады ў рэзервуар у верхняй частцы вежы.
Фасады паўн. вежы, пабудаванай у 1910-я г., багата дэкарыраваны. Карнізы з арнаментамі, паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае пабудове маляўнічасць. Паўд. вежа, пабудаваная ў 19 ст., мае падобную структуру. Дэкор яе фасадаў больш стрыманы.