валісне́рыя

[н.-лац. vallisneria, ад іт. A. Vallisnieri = прозвішча іт. батаніка (памёр у 1730 г.)]

падводная травяністая расліна сям. жабнікавых са стужкападобным ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў прэсных вадаёмах трапічных і субтрапічных зон; на Беларусі вядома як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вівіяні́т

(англ. vivianite, ад J. Vivian = прозвішча англ. мінералога 19 ст.)

мінерал класа фасфатаў, водны фасфат двухвалентнага жалеза блакітнага або сіняга колеру, які сустракаецца часцей за ўсё ў тарфяніках; выкарыстоўваецца як мінеральны пігмент (сіняя фарба) і мясцовае ўгнаенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рабі́нія

(н.-лац. robinia, ад фр. J. Robin = прозвішча фр. батаніка 16—17 ст.)

лістападная дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых з шырокай цыліндрычнай, закругленай зверху кронай, пашыраная ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

традэска́нцыя

[н.-лац. tradescantia, ад англ. J. Tradescant = прозвішча лонданскага садоўніка (памёр у 1638 г.)]

травяністая расліна сям. камялінавых з чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карда́н

[іт. cardano, ад G. Cardano = прозвішча іт. матэматыка (1501—1576)]

1) прыстасаванне для захавання нязменным становішча якога-н. падвешанага цела пры хістанні апор;

2) механізм, які забяспечвае павароты двух валоў пад зменным вуглом (у аўтамабілях, трактарах і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ге́нры

[ад англ. J. Heniy = прозвішча амер. фізіка (1797—1878)]

адзінка індуктыўнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная індуктыўнасці такога электрычнага контуру, у якім скорасць змены току ў 1 ампер за 1 с выклікае эрс самаіндукцыі ў 1 вольт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

оруэлі́зм о́руэлізм

(англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англ. пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984»)

маніпуліраванне фактамі або іх перайначванне, скажэнне праўды, падача яе ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды, тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое поўнасцю кантралюецца ўладамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

запіса́ць 1, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Перадаць што‑н. у пісьмовай форме; занесці на паперу. Запісаць прамову. □ У Сымона думак многа, Не запішаш нават іх. Колас.

2. Нанесці на плёнку, пласцінку з дапамогай спецыяльнага апарата. Запісаць на плёнку песню. Запісаць на відэамагнітафон.

3. Унесці, упісаць у які‑н. спіс, рэестр, кнігу і пад. Запісаць у журнал прозвішча вучня. □ [Самоцька] ужо і забыўся на той плуг, з прычыны якога Зэня запісаў яго ў спіс. Чорны. // Уключыць у лік каго‑н. Запісаць у сведкі. // Залічыць у якую‑н. установу. Запісаць сына ў школу. // Пачаць лічыць каго‑н. кім‑н. Запісаць сябе ў старыя.

4. Вызначыўшы што‑н. каму‑н., зрабіць аб гэтым адпаведны запіс. Запісаць вымову. Запісаць падзяку. □ Рыгорка ўсім запісаў па паўтара працадня. Дуброўскі.

5. на каго. Разм. Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. чаго‑н. Запісаць дом на сына.

6. Разм. Пакрыць што‑н. пісьмовымі знакамі; спісаць. Запісаць усю старонку.

•••

Запісаць на лбе — добра запомніць.

запіса́ць 2, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

Разм. Пачаць пісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́нне, ‑я, н.

1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае кваліфікацыю ў галіне якой‑н. дзейнасці або службовае становішча. Воінскае званне. Званне інжынера. Званне ўрача. Вучонае званне. □ Аксіння Хвядосаўна Снягір — удава, муж яе, былы раённы работнік, загінуў у канцы вайны ў званні маёра. Шамякін. // Ганаровае найменне, якое прысвойваецца за якія‑н. заслугі і з’яўляецца адным з відаў узнагароды. Званне Героя Сацыялістычнай Працы. Званне заслужанага настаўніка. // Найменне, якое ўказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі, групы і пад. Змагацца за званне брыгады камуністычнай працы.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — саслоўная прыналежнасць, саслоўны стан. Мяшчанскае званне. Духоўнае званне. // Уст. Тытул. Графскае званне.

3. Разм. Прозвішча, імя, мянушка. — Празвалі людзі Здрокам, і, напэўна, памрэш з гэтым казяўчыным званнем. Кандрусевіч.

•••

Адно званне — пра тое, што, захаваўшы сваё найменне, страціла асноўныя якасці, вартасці.

Ані звання каго-чаго — зусім не існуе, і ў паміне няма. — Але наконт прыватнаўласніцкага перажытку я вам магу сказаць пэўна: у мяне яго няма ані звання. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́хія

(н.-лац. kochia, ад ням. W. Koch = прозвішча ням. батаніка)

расліна сям. лебядовых з вузкім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў камяністых стэпах, паўпустынях і на засоленых глебах; на Беларусі трапляецца на пясках, уздоўж дарог, платоў; прутняк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)