ФЕДАСЮ́К Валерый Міхайлавіч (н. 17.6.1954, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара і заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы электралітычна асаджаных магн. плёнак. Распрацаваў навук. асновы і атрымаў шматслойныя плёначныя структуры і з эфектам гіганцкага магн. супраціўлення.
Тв.:
Многослойные магнитные структуры. Мн., 2000;
Электролитически осажденные нанострукгуры. Мн., 2002 (разам з Т.А.Тачыцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўген Пятровіч (28.12.1911, пас. Стрэльна, цяпер у складзе Санкт-Пецярбурга — 1993),
савецкі военачальнік. Ген.-маёр авіяцыі (1957). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945). Скончыў лётную школу ў Арэнбургу (1933), Ваенна-паветр. акадэмію (1948). Ў час сав.-фінл. вайны 1939—40 камандзір эскадрыллі. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіядывізіі далёкага дзеяння. Вызначыўся пры бамбардзіроўцы ням. войск у раёнах Смаленска, Арла, Курска, Севастопаля, Ленінграда, Віцебска, Мінска. Зрабіў 178 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках і ваен.ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА (ЦБШР),
бел. культурна-асветная арг-цыя ў 1919—20. Засн. ва ўмовах польскай акупацыі на базе Беларускай школьнай рады Меншчыны, а таксама рад Віленшчыны і Гродзеншчыны. Старшыня С.Рак-Міхайлоўскі, нам. В.Іваноўскі, А.Смоліч, чл. прэзідыума Л.Дзекуць-Малей, Я.Станкевіч (кіраўнік школьнага выд-ва), сакратар У.Чайка. Арганізоўвала бел.навуч. ўстановы і кіравала імі, стварала мясц.бел. школьныя рады, культ.-асв. гурткі і б-кі, выдавала падручнікі і навуч. дапаможнікі, распаўсюджвала бел. газеты і часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЮ́ТА Уладзімір Лук’янавіч (н. 2.12.1938, с. Свяцілавічы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтычных навук.Д-р фармацэўтычных н., праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1966), дзе і працуе (у 1979—81 нам. дэкана, у 1981—96 і ў 1997—2001 заг. кафедры, у 1996—97 дэкан). Навук. працы па пошуку і вывучэнні біялагічна актыўных рэчываў у раслінах, распрацоўцы нарматыўнай дакументацыі на лек. расл. сыравіну.
Тв.:
Фармакогнозия. Витебск, 2003 (у сааўт.);
Лекарственные растения Беларуси: Справ. Витебск, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮХНАВЕ́Ц Арсеній Гаўрылавіч (10.8.1916, в. Бераснёўка Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 20.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ўвосень 1939. У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на 1-м Бел. фронце. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы. Нам. камандзіра ўзвода Ю. вызначыўся ў час разведкі 26 і 27.7.1944 каля г. Бяла-Падляска (Польшча), дзе захапіў 2 палонных, падарваў галаўную машыну аўтакалоны ворага і выклікаў на яе агонь; загінуў у баі пад Варшавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
oblige
[əˈblaɪdʒ]
v.
1) абавя́зваць; змуша́ць
to be obliged — быць абавя́заным каму́-н.
much obliged! — ве́льмі ўдзя́чны вам; шчы́ра дзя́кую
2) рабі́ць паслу́гу, ла́ску або́ прые́мнасьць
She obliged us with song — Яна́ зрабіла нам прые́мнасьць і засьпява́ла пе́сьню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вы́гадаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зберагчы шляхам эканомнай траты, разліку. Выгадаць кавалак тканіны пры раскроі. Выгадаць лішні рубель.// Атрымаць якую‑н. выгаду, перавагу ў чым‑н. Купляць білеты было позна. Поезд адыходзіў на Урэчча. Нам туды і трэба. Што ж, заплацім крыху штрафу, але выгадаем цэлыя суткі.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Узяць задатак пад якую‑н. службу, работу пры дагаворы з кім‑, чым‑н. Запрадацца замежнай разведцы.// Поўнасцю падпарадкавацца каму‑н. за якія‑н. выгады. — Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою!Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́р’е, ‑я, н.
1. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Інжынеры апавядалі нам пра тое, з якой нерашучасцю, часам з нявер’ем ішлі яны [на будаўніцтва] да пачатку працы на канале.Галавач.Часта .. [Сцяпана] апаноўвала нявер’е, ён спыняў ход думак і справы, якімі займаўся.Дуброўскі.
2. Адсутнасць веры ў бога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабінзо́н, ‑а, м.
Пра чалавека, вымушанага жыць у бязлюдным месцы і самому здабываць сабе ўсё неабходнае для жыцця. Палескія рабінзоны. □ Ноччу міма праплывалі параходы, на іх шпацыравалі вясёлыя людзі, а мы ляжалі, чатыры рабінзоны, на сваім бязлюдным востраве і разумелі, што ніякай карысці нам ад гэтых параходаў няма.Радкевіч.
[Ад імя галоўнага героя рамана Д. Дэфо «Рабінзон Круза».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)