МА ЮА́НЬ, Цыньшань (канец 12 ст., прав. Шаньсі, Кітай — 1-я пал. 13 ст.),
кітайскі жывапісец. Дзеяч акадэміі жывапісу ў Ханчжоў. Паслядоўнік Лі Тана. Ствараў манахромныя з тонкай падфарбоўкай пейзажы («Адзінокі рыбак на рацэ ў халодны час») і кампазіцыі жанру «птушкі-кветкі» («Кветкі слівы, камяні і дзікія качкі ў горным патоку»), якія вызначаюцца філасофска-сузіральным ладам, абагульненасцю форм, манерай пісьма рэзкімі шырокімі мазкамі, новай для кіт. жывапісу асіметрычнасцю кампазіцыі.
Літ.:
Николаева Н.С. Художник, поэт, философ: Ма Юань и его время. М., 1968.
канадскі паліт. і дзярж.дзеяч. У 1909—11 міністр працы. У 1919—48 лідэр Ліберальнай партыі. У 1921—26, 1926—30 і 1935-48 прэм’ер-міністр Канады. У 2-ю сусв. вайну праводзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, пасля вайны — на ажыццяўленне сац. рэформ у краіне, умацаванне яе міжнар. прэстыжу (у 1945 Канада была адной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства кан. нацыі (у 1946 прыняты закон аб кан. грамадзянстве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́Н ((Manin) Даніэле) (13.5.1804, г. Венецыя, Італія — 22.9.1857),
дзеячітальян.нац.-вызв. руху ў перыяд Рысарджымента. Адвакат. Вучыўся ў Падуанскім ун-це. У 1846—47 кіраўнік ліберальнага руху за аўтаномію Венецыі ў складзе Аўстр. імперыі. У снеж. 1847 арыштаваны. У пачатку рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўзначаліў нар. паўстанне ў Венецыі (вызвалены паўстанцамі з турмы) супраць аўстр. панавання. 22.3.1848 абвясціў Венецыю незалежнай рэспублікай і 23 сак. выбраны яе прэзідэнтам (з жн. 1848 дыктатар). Пасля задушэння рэспублікі аўстр. войскамі (жн. 1849) эмігрыраваў у Францыю. З 1854 прыхільнік аб’яднання Італіі вакол Сардзінскага каралеўства.
грэчаскі ваен., паліт. і дзярж.дзеяч. З 1913 нач. Генштаба. У 1917—20 у эміграцыі. У 1921 заснаваў манархічную Партыю свабодамысных. У 1935 ваен. міністр і віцэ-прэм’ер-міністр; садзейнічаў вяртанню на прастол караля Георга II (гл.Георг, грэч. каралі). З 1936 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў; у выніку дзярж. перавароту 4.8.1936 устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. Пры ім умацавана мяжа Грэцыі з Балгарыяй (лінія М.), Грэцыя адхіліла італьян. ультыматум ад 28.10.1940 і адбіла ўварванне войск фаш. Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЦЭНА́Т (Гай Цыльній) (Gaius Cilnius Maecenas; паміж 74 і 64—8 да н.э.),
рымскі дзярж.дзеяч, прыбліжаны імператара Аўгуста, прыхільнік манархіі. Не займаючы афіц. пасад, выконваў для Аўгуста важныя паліт. і дыпламат. місіі, у т. л. заключыў дагаворы з Маркам Антоніем у Брундызіі (40) і Тарэнце (37). У 31—30 замяшчаў у Рыме Актавіяна, які выехаў на Усход. Вядомы сваім уплывам на літ. жыццё Рыма, апекаваўся паэтамі Вергіліем, Гарацыем, Праперцыем і інш. Ад твораў М. захаваліся ўрыўкі. Прозвішча М. як апекуна дзеячаў навукі і мастацтва стала хадзячай (пераноснай) назвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЦІ́НІ ((Pertini) Алесандра) (Сандра; 25.9.1896, Стэла, Італія — 24.2.1990),
італьянскі паліт. і дзярж.дзеяч, публіцыст. З 1918 чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП). У 1927—35 зняволены, у 1935—43 сасланы за антыфаш. дзейнасць. У 1943 разам з П.Нэні і Дж.Сарагатам удзельнічаў у аднаўленні ІСП. У канцы 2-й сусв. вайны адзін з кіраўнікоў італьян. руху Супраціўлення. У 1945—46 і 1950—52 гал. рэдактар органа ІСП газ. «Avanti» («Наперад»), 3 1948 сенатар, у 1953—78 дэп. парламента, у 1968—73 прэзідэнт палаты дэпутатаў. У 1978—85 прэзідэнт Італіі. З 1985 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Андрыес Вільхельмус Якобус) (27.11.1798, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 23.7.1853),
бурскі ваен. і паліт.дзеяч у час перасялення бураў (афрыканераў) з Капскай калоніі на Пн ад р. Аранжавая. Узначаліў бураў у 1838 пасля гібелі іх лідэра П.Рэтыфа. У снеж. 1838 камандаваў атрадамі бураў, якія перамаглі зулусаў у бітве на р. Інкоме. У студз. 1852 падпісаў з англічанамі Сандрыверскую канвенцыю, паводле якой тыя прызнавалі незалежнасць бураў на Пн ад р. Вааль, дзе ў 1856 была створана Паўд.-Афр. Рэспубліка (гл.Трансвааль). Ад яго імя паходзіць назва г.Прэторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў (Аляксандр Анатолевіч) (н. 7.11.1953, г. Карсакаў Сахалінскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спорту СССР (1975). Засл.дзеячфіз. культуры Беларусі. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1973 у Спарт. к-це Беларусі. Чэмпіён і бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). 5-разовы чэмпіён свету ў асабістым і 5-разовы — у камандным заліку. 6-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБО́ ((Rambaud) Альфрэд) (2.7.1842, г. Безансон, Францыя — 10.11.1905),
французскі гісторык, дзярж.дзеяч. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1897), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1864). З 1881 праф. Сарбоны. У 1895—1903 сенатар, у 1896—98 міністр нар. адукацыі. Даследаваў паліт. гісторыю (у асн. Візантыі, Расіі, Германіі) і гісторыю міжнар. адносін. Прыхільнік франка-рус. збліжэння і актывізацыі Францыі ў сферы каланіяльнай палітыкі. Рэдактар (разам з Э.Лавісам) шматтомнай калект. працы «Сусветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901).