ЛІ́ПЕЦ (Ісай Майсеевіч) (24.8.1897, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.4.1964),
бел.вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1940). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1923). У 1939—41 і 1953—56 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па паталогіі органаў стрававання.
Тв.:
Роль желудка в регуляции физиологических и патологических процессов в печени (эксперимент., физиол. и морфол. обоснование желудочно-печеночного синдрома). Мн., 1939;
Исследование и лечение желудочно-кишечных больных. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА (Васіль Мікітавіч) (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел.вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКІ́ (Сяргей Іванавіч) (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел.вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Леанід Рыгоравіч) (н. 18.11.1937, в. Верціхова Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1990). Скончыў БСГА (1961). З 1990 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі ўстойлівасці раслін (збожжавыя злакі) да водна-цеплавых неспрыяльных уздзеянняў, механізмах рэгуляцыі іх воднага гамеастазу.
Тв.:
Растения и вода. Мн., 1977;
Влагообеспечение растений на торфяной почве: (Физиол. аспекты). Мн., 1980;
Водообмен и стресс-устойчивость растений. Мн., 1992 (разам з С.А.Анкуд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎСЯГНЕ́ЕЎ (Раман Аляксандравіч) (н. 25.6.1951, Мінск),
бел.вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1980 працаваў у ім, з 1995 у Бел.дзярж. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні біял. механізмаў афектыўных расстройстваў, магчымасцей іх індывід. прагнозу і тэрапіі. З 1994 старшыня праўлення Бел. псіхіятрычнай асацыяцыі.
Тв.:
Практическое пособие по психиатрии. Мн., 1991 (разам з Ф.М.Гайдуком, Т.Ц.Сарокінай).
вучоны-селекцыянер, акад. УАСГНІЛ (1948), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914) і Маскоўскі с.-г.ін-т (1917). З 1924 кансультант і кіраўнік групы селекцыі сланечніку на Данской доследна-селекцыйнай станцыі Усесаюзнага НДІ алейных культур, адначасова ў 1946—50 заг. аддзела генетыкі і селекцыі Біял. ін-та Растоўскага ун-та. Навук. працы па селекцыі сланечніку, аўтар высокаўраджайных заразіхаўстойлівых сартоў алейных культур. Дзярж. прэмія СССР 1941.
бел.вучоны ў галіне ляснога машынабудавання. Д-ртэхн. к. (1980), праф. (1981). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў праектавання лесатрансп. машын, лесапрамысл. абсталявання, стварэнні аўтапаяздоў і серыі лясных машын на мінскіх аўтамаб. і трактарным з-дах.
Тв.:
Лесные машины. Мн., 1989;
Заготовка сортиментов на лесосеке. М., 1993 (разам з А.С.Федарэнчыкам, Ю.І.Праваторавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Прохар Іванавіч) (н. 17.1 1915, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Усесаюзны зоатэхн. ін-т пушнасыравіннай гаспадаркі (1937). У 1967—77 дырэктар Бел.НДІ рыбнай гаспадаркі. Навук. працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.
Тв.:
Рыбы Белоруссии. Мн., 1965;
Рыбные ресурсы Белоруссии. Мн., 1983;
Справочник по экологии пресноводных рыб. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯНЬКО́Ў (Ігар Іванавіч) (н. 10.7.1940, г.п. Бягомль Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі. Канд.тэхн.н. (1979), праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1964 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі нелінейных інерцыйных радыёланцугоў, эл.-магн. сумяшчальнасці, лічбавых радыёпрыёмных прыладах, рухомай радыёсувязі.
Тв.:
Расчет нелинейной передаточной характеристики усилителя с обратной связью // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1980. Вып. 3;
Инфрадинный прием (у сааўт.) // Радиотехника. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Сцяпанавіч) (н. 6.4.1929, в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Мінскім мед. ін-це (з 1967 заг. лабараторыі, у 1983—96 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы сінт., кардыя-, нейратропных, супрацьгіпаксічных, супрацьалергічных сродкаў, лекаў расліннага паходжання.
Літ.:
А.С.Захаревский: (к 60-летию со дня рождения) // Фармакология и токсикология М., 1990. Т. 53, № 1.