СЕ́РГІЕЎ ПАСА́Д (у 1925—30 Сергіеў, у 1930—92 Загорск),
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Вядомы з 1340. Фарміраваўся ваколТроіца-Сергіевай лаўры. 111 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. З-ды: оптыка-мех., маш.-буд., «Аўтаспецабсталяванне», эл.-мех., хім., лакафарбавы, школьных прылад і інш.; прадпрыемствы лёгкай прам-сці. Вытв-сць лялек. Музей лялек. Увядзенская і Пятніцкая пасадскія цэрквы (16 ст.), Пятніцкі калодзеж (17—18 ст.). Арх. ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
галавакружэ́нне, ‑я, н.
Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго хістаюцца, кружацца. Галавакружэнне ад малакроўя. Танцаваць да галавакружэння.//перан. Страта здольнасці правільна разумець і ацэньваць рэчаіснасць пад уплывам дасягнутых поспехаў і адсутнасці самакрытыкі. Галавакружэнне ад поспехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акру́жнасць, ‑і, ж.
Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара.// Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.
1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.
2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём.Пташнікаў.
3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўшо́ры, ‑аў; адз.няма.
Частка збруі ў выглядзе рэменя, які прымацаваны абодвума канцамі да хамута і ідзе да яго вакол усяго тулава каня. Конь цяпер напяў паўшоры, выгнуў гужы і рвануў з усёй сілы. Кола пераскочыла цераз корань, і воз ад’ехаў ад пня.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат.Зарэцкі.І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
1. Накрыць (пакрываць), змацаваць (змацоўваць) цэментам. Цэментаваць склеп. Цэментаваць дарожкі.//перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць). Жменька членаў партыі цэментавала вакол сябе астатнюю масу, вяла яе да новага жыцця.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыно́к, ‑нка, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі — невялікі пітны дом, дзе прадаваліся і распіваліся спіртныя напіткі. Сам.. [Клопікаў] зрабіўся ўласнікам невялічкага шынка, потым першакласнага вакзальнага буфета.Лынькоў.Вакол базара шмат было заезных дамоў і шынкоў.Хведаровіч.[Пісар:] Чакай, Папас, не йдзі ў шынок, лепш выпі тут.Галубок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)