нагрэў токаправодных цел (пераважна металаў) віхравымі токамі, якія наводзяцца ў іх пераменным эл.-магн. полем.
Матэрыялы (загатоўкі, вырабы), якія трэба нагрэць, змяшчаюць у эл.-магн. поле, што ствараецца спец.індуктарам (падключаецца да крыніцы сілкавання непасрэдна або праз трансфарматар). Выкарыстоўваецца пераменны ток прамысл. (50 Гц), сярэдняй (да 10 кГц) і высокай (больш як 10 кГц) частаты. Для І.н. характэрна вылучэнне цяпла ў паверхневым слоі, адсутнасцьэл. кантакту з крыніцай току, лёгкасць аўтаматызацыі і ўключэння ў паточныя лініі. Выкарыстоўваецца для плаўкі металаў і сплаваў (гл.Індукцыйная печ), зоннай плаўкі, тэрмічнай апрацоўкі (для загартоўкі, коўкі, штампоўкі), зваркі і інш. Пра награванне эл.-магн. полем дыэлектрыкаў гл. ў арт.Дыэлектрычны нагрэў.
Схемы індукцыйнага нагрэву: а — для загартоўкі (1 — індуктар, 2 — выраб, 3 — трансфарматар, 4 — кандэнсатар, 5 — генератар); б — для плаўлення металу (1 — крыніца току, 2 — блок кандэнсатараў, 3 — індуктар, 4 — тыгель, 5 — метал, які плавіцца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мя́ккасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць мяккага. Мяккасць шэрсці. Мяккасць клімату. Мяккасць зычных. □ Карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў.Васілевіч.//перан.Адсутнасць рэзкасці; уступчывасць, спагадлівасць. Голас у.. [брыгадзіра] пагучнеў, але ў ім адчувалася мяккасць, ласкавасць.Хадкевіч.Пры ўсёй мяккасці свае натуры, панна Ядвіга была гордая дзяўчына.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́та,
1.Прысл.да цеснаваты.
2.безас.узнач.вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата.Якімовіч.//перан.Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
míssenvt абыхо́дзіцца без чаго́-н., не мець чаго́-н.; адчува́ць адсу́тнасць чаго́-н.;
j-n [etw.] leicht ~ лёгка абысці́ся без каго́-н., чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
афагі́я
(ад а- + -фагія)
адсутнасць харчавання, характэрная для многіх дарослых насякомых (аваднёў, жукоў-дрывасекаў, некаторых матылькоў) у неспрыяльныя сезоны года, калі яны існуюць за кошт назапашаных у лічыначнай фазе энергетычных рэсурсаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
такаферо́лы
(ад гр. tokos = роды + phero = нясу + -ол)
група вітамінаў Е, якія змяшчаюцца ў расліннай ежы, асабліва ў зернях злакаў і алеях, і адсутнасць якіх у арганізме выклікае разлад працэсаў размнажэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Про́чкі ’пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў’ (ТСБМ, Гарэц.; баран., Шн. 2, Др.-Падб., Сцяшк.; Растарг.), ісці ў проч (мін., Шн. 2; Нас.), ісці прочкі (калінк., З нар. сл.), ісці ў прочкі (лях., Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус.смал.прочкі ’адсутнасць, адлучка’. Утворана ад проч2 (гл.) з суф. ‑кі; аб словаўтварэнні гл. Карскі 2–3, 69; Шуба, Прыслоўе, 62 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгу́біць ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць’ (ТСБМ). Улічваючы адсутнасць фіксацый у жывой мове, трэба меркаваць, што тут, як, дарэчы, і ва ўкр.пригу́бити ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна гарэлкі, віна); пакаштаваць’ — запазычанне з рус.пригу́би́ть ’тс’. Магчыма, звязана з нагбо́м (піць), гл.
Прыгубі́ць ’прывесці да страт’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад губі́ць/губля́ць (якое таксама да прасл.*gubiti) ’страчваць’ з семантыкай ’непаўнаты, слабой меры дзеяння’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́хо-лы́хо ‘шыта-крыта’ (драг., З нар. сл.). Да ці́ха і лі́ха (гл.) з заходнепалескай фанетыкай, параўн. ст.-бел.тихо, тыхо ‘ціха’, тихота, тихость ‘адсутнасць гаворкі, лагоднасць, пакора’ і лихо ‘зло’, ‘адчайна, рызыкоўны (ГСБМ); ведаць, на аснове рыфмаванага выслоўя, параўн. Cicho, bo budzie licho! (ваўк., Федар. 4), або Ot, ad licha cicha, a dabra ni czutno (там жа), He чапай ліха, пакуль яно ціха (Вушац. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vacant[ˈveɪkənt]adj.
1. незаня́ты, во́льны;
a vacant appartment незаня́тая кватэ́ра;
a vacant seat во́льнае ме́сца (у тэатры, аўтобусе і да т.п.)
2.fml вака́нтны;
a vacant post вака́нтная паса́да
3. бязду́мны; пусты́;
a vacant face не выра́зны твар;
a vacant mind по́ўная адсу́тнасць ду́мак; ту́пасць;
with a vacant stare бязду́мна; няўця́мна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)