Лу́пленіца ’лазіна, з якой садрана кара’ (ТС). Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑іц‑а. Да лупіць1 (гл.). Параўн. беласт. лу́пляны ’абчышчаны (пра бульбу)’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузро́слы ’дарослы’ (Бяльк.). Ад узрасці́ ’вырасці’, гл. узро́ст, як узнясці́, узнёслы ’патэтычны’, аднак пратэза перад прыставачным у сведчыць хутчэй пра запазычанне з рус. взро́слый ’дарослы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базу́рны (палес.; Маш., 281: «пра маладых хлопцаў і дзяўчат кажуць: базурные або потвурные»). Відавочна, тое ж самае, што і дзеясловы абазурыць, абазырыць і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адве́даць, атведаць ’наведаць, праведаць каго-небудзь, пабыць у каго-небудзь блізкага ці знаёмага з мэтай даведацца пра яго жыццё’ (Янк. I, Юрч.) < польск. odwiedzać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́тня ’пляцёнка асновы’ (бяроз., Шатал.). З польск. pletniaпра плецены біч і іншыя пляцёнкі’ (XVII–IX стст.), якое да pleść (Банькоўскі, 2, 607), гл. плесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пу́таўка (пу́тоўка) у выразе нема путоўкіпра адсутнасць карысці, выніку (ТС). Да пуць ’дарога; лад, парадак’ (Нас.), параўн. без пуця жыве ’бесталкова’ (Ян.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́ ’бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́цьвіна ’парытае свіннямі месца’ (Бяльк.). Ад рыць1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ін‑а як выбо́іна, прага́рына (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йсы ’сляды поту, слёз натвары’: рэйсамі пот цячэць (ЛА, 3). Месца фіксацыі (в.-дзв.) дазваляе дапусціць уплыў лат. rasot ’пацець (напр. пра вокны)’, rasains ’расісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́ўдапра плаксівае дзіця’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. raudà ’плач; лямант’, лат. raudāt ’плакаць’. Ад раўці (гл.) + суф. ‑д‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)