1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.
Міжнародная п.
П. мірнага суіснавання.
2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.
Цікавіцца палітыкай.
Бягучая п.
3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).
Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.
|| прым.паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Палітычная актыўнасць мас.
П. дзеяч.
Палітычныя навукі.
П. кругагляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сябе́, ДМ сабе́, Т сабо́й (сабо́ю), займ. зваротны.
Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсе асабовым займеннікам любой асобы і ліку.
Расказаць пра с.
Паставіць сабе многа задач.
Размеркаваць паміж сабою.
Думаць пра с.
◊
Выйсці з сябе — раззлавацца.
Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.
Не па сабекаму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).
Па сабе (разм.) — па сваім гусце.
Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.
У сябехто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.
Я. рэкі каналам.
2.каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.
Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.
Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.
3.каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.
Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
verdérben*
1.vt
1) (са)псава́ць;
j-m die Fréude ~ сапсава́ць каму́-н. ра́дасць
2) псава́ць, губі́ць (чалавека);
es mit j-m verdórben háben пасвары́цца, сапсава́ць адно́сіны з кім-н.
2.vi(s)
1) псава́цца; гні́сці, гніць
2) псава́цца (пра характар)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кардо́нны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардону, прызначаны для вырабу яго; кардонавы. Кардонная папера. Кардонная фабрыка.// Зроблены з кардону. Кардонная скрынка. Кардонная папка. □ Тут жа, на канапе, таксама валяліся кнігі ў каленкоравых.. і кардонных вокладках.Карпаў.
кардо́нны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардона 2. Кардонныя вартавыя. Кардонная служба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́ласны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіласу, з’яўляецца сіласам. Сіласны корм. □ З элеватара густа сыпалася ў.. кузаў сіласная маса.Паслядовіч.// Які ідзе на прыгатаванне сіласу. Сіласныя культуры. Сіласная кукуруза.// Які мае адносіны да прыгатавання сіласу, яго захоўвання. Ад цямна да цямна многа дзён вазамі, машынамі вазілі.. кукурузу ў сіласныя ямы.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемадачыне́нне, ‑я, н.
Сувязі, адносіны, якія складваюцца ў выніку ўзаемадзеяння тых ці іншых сіл, з’яў. Колас ставіць тыпова сялянскую псіхалогію ва ўзаемадачыненні з найвялікшымі сацыяльнымі зрухамі часу — Кастрычніцкай рэвалюцыяй, грамадзянскай вайной, сацыялістычным пераўтварэннем вёскі.Навуменка.// Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Эпізод жа, пра які гаварылася вышэй, выцірае з рамак узаемадачыненняў герояў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фракцы́йны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фракцыі 1, з’яўляецца фракцыяй. Фракцыйная барацьба. Фракцыйныя групоўкі.
2. Такі, які нясе разлад у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае ўтварэнню ў ёй фракцый 1 (у 3 знач.); раскольніцкі. Фракцыйнае выступленне.
фракцы́йны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фракцыі 2, да яе выдзялення. Фракцыйная перагонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бранявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да брані. // Пакрыты бранёю. [Аляксей] не ведаў стомы, цэлыя суткі праседжваючы ў сцюдзёным бранявым каўпаку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буржу́йскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да буржуя. У Садовіча настольнікаў не было — ён лічыў іх непатрэбнаю буржуйскаю раскошаю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)