Гірля́нда ’гірлянда’. Магчыма, з рус. гирля́нда (а гэта з ням. Girlande або франц. guirlande; гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 82). Параўн. і гірля́нда ’жаночы галаўны ўбор’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ня, до́нька ’дачка’ (памяншальныя формы ад дачка́, гл.). Параўн. рус. до́ня, до́нька, до́нюшка ’тс’, укр. до́ня, до́нька, до́нечка ’тс’. Формы гіпакарыстычнага характару з спецыфічным суфіксам гл. Фасмер, 1, 529.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус. диви́зия, укр. диві́зія. Запазычанне з польск. dywizja ’тс’ (а гэта з лац. divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зака́л перан. ’гарт’ (Сл. паўн.-зах.): «людзі старога закалу». З рус. зака́л ’гарт’ ад закалять(ся) ’гартавацца’; на запазычачы характар слова ўказвае адсутнасць зыходнага дзеяслова і іншых блізкіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заляца́цца ’дагаджаць жанчыне з мэтай выклікаць прыхільнасць’. Рус. смал., паўд. залица́ться, укр. залиця́тися, польск. zalecać się ’тс’. Зваротны дзеяслоў да заляцаць (гл.) з далейшай спецыялізацыяй значэння. Параўн. яшчэ залёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здор ’нутраное свіное сала’. Рус. сдор (Даль), укр. здір ’тс’. Бязафіксны назоўнік з аблаўтам ад здзерці, здзіраць (гл. дзерці) ’тое, што здзіраецца’. Фасмер, 9, 586; Лекс. Палесся, 132–136.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падрэ́з ’жалезная паласа саннага полаза’ (ТСБМ, Бяльк., Некр.), падрэ́зы (Янк. 2, Інстр. I), подрэ́з, подрэ́зы (ТС), поднаре́зы, подре́зы (Маслен.). Рус. подре́з, подре́зы ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад падрэзаць < рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́міка ’спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе, пры абмеркаванні якіх-н. пытанняў’ (ТСБМ). Праз рус. поле́мика ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) ад грэч. πολεμικός ’ваяўнічы’ < πόλεμος ’вайна’ (ССРЛЯ, 10, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партве́йн ’гатунак моцнага вінаграднага віна’ (ТСБМ). З рус. портве́йн ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе праз ням. Portwein з англ. portwine ’віно з Порту’ (Клюге-Гётце, 453; Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)