Павалочка ’кажух, пакрыты сукном, шуба’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.). Рус. арх., наўг., перм. поволока ’верх, пакрышка кажуха’, цвяр. поволбчня, поволбчная шуба ’жаночы кажух, які пакрыты халстом’. Ад павалачыць < валачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любі́цель, в.-дзв. любі́цяль ’аматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелька ’аматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляворвар ’рэвальвер’ (Шат.). Сапсаванае народнае рэвальвер, якое (праз рус.) з франц. revolver ’тс’. Аднак націскное о падказвае нам аб іншай крыніцы запазычання — польск. rewolwer, якое з англ. revolver ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляні́вец ’паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна з сямейства Bradypodidae (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе ленивец ’тс’ з польск. leniwiec (Слаўскі, 4, 153). Не выключана магчымасць запазычання непасрэдна з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лятом ’хутка’ (шчуч., смарг., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. кур., раз. летом, ленінгр., смал. лётом ’тс’. Да лёт (гл.), якое тут выступае ў тв. скл. Націск, як у бягом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лікёр ’моцны салодкі спіртны напітак’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ликёр (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з ням. Likör або непасрэдна з франц. liqueur ’тс’ < лац. liquor ’вадкасць’ (Фасмер, 2, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́мар ’рымар’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., ТС) — у выніку распадабнення зычных р…р > л…р. Тое ж рус. лимарь, укр. лимар. Да рымар (гл.). Сюды ж лімарскі, лімарства (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхніс ’зорка, Lydinis L.’ (Кіс.). З рус. лихнис ’тс’, якое са ст.-грэч. λυχνίς (з улікам лац. lychnus) < λυχνος > ’свяцільня, каганец’. Матывацыяй быў чырвоны колер кветак (Махэк, Jména, 78).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маленя́ ’маленькая істота’ (ТС) прымыкае да ўкр. моўнага арэалу, дзе маля́ ’малыш’, гуц. мале́ ’малое цялё’. Параўн. і рус. арханг. ма́ля ’малыш’, ’эй, малы!’ Прасл. рэгіяналізм malę ’малая істота’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́сенькі ’вельмі маленькі’ (Мал., Янк. 2), стаўб. мале́сінькі, мсцісл. малёсенечкій, малёсенькій (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.), рус. паўн., дан. ма́лёсенький, мале́сенький ’тс’. Усходнеславянскае (з суф. ‑ес‑). Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)