Грама́тыка (БРС). Рус. грамма́тика, укр. грама́тика. У ст.-бел. мове гэта слова ўжываецца, напр., у Скарыны (гл. Булыка, Запазыч., 85). Першакрыніцай запазычання з’яўляецца грэч. мова. Сучасная форма слова адлюстроўвае лац. пасрэдніцтва (grammatica). Непасрэдна гэта слова ўзята з польск. мовы (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 451; Шанскі, 1, Г, 157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэба́ты ’дэбаты’ (БРС). Рус. де́баты, укр. деба́ти ’тс’. У рус. мове запазычанне з англ. мовы (англ. debate). Бел. і ўкр. словы, відаць, узяты непасрэдна з рус. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 33. Дзеяслоў дэбатава́ць, укр. дебатува́ти < рус. дебати́ровать (< ням. debattieren; магчыма і франц. крыніца; Шанскі, там жа, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бука́та ’булка хлеба’ (Касп., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. I), бука́тка (Нас.). Запазычанне з рум. мовы (праз укр. бука́та або польск. bukata ’тс’). Рум. bucátă ’кусок’ (паходзіць з лац. buccata). Спецыяльна аб бел. слове гл. Врабіе, Зб. Расэці, 994; ён жа, RomSl., 14, 134 (лічыць, што пасрэднікам была ўкр. мова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́бул ’картон’ (Арх. Бяльк., слонім.), бібу́ла ’прамакальная папера’ (Сцяц.). Укр. бібу́ла ’абгортачная папера’. З польск. bibuła ’від грубай паперы, якая ўцягвае ў сябе вільгаць’ (а гэта з лац. bibula да bibere ’піць’, гл. Варш. сл., 1, 145; Брукнер, 25). Ст.-бел. бибула ’тонкая абгортачная папера’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вартава́ць ’вартаваць, ахоўваць, пільнаваць’ (БРС, Гарэц., Інстр. III, Шпіл., Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Ст.-бел. вартовати (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вартува́ти, рус. дыял. (смал.) вартова́ть. Запазычанне з польск. wartować ’тс’ (да warta ’варта, ахова’ ці непасрэдна да ням. warten). Параўн. і чэш. vartovati (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выплыва́ць ’з’яўляцца на паверхні вады’ (БРС, Нас., Яруш., КЭС, лаг.); ’каласіцца’ (БРС, КЭС, лаг., Шн., 1); ’асыпацца ад пераспеласці’ (Шат.). Гл. плыць, плыву. Урбуціс (Baltistica, 2 (1), 46) з’яўленне ў бел. мове значэння ’каласіцца’ тлумачыць уплывам літоўскай мовы ў выніку змешвання двух дзеясловаў: išplaũkti ’выплываць’ і (iš)plaukti ’выкаласіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)