НАРКАТЫ́ЧНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

група раслін, якія маюць рэчывы, здольныя ўзбуджаць ці прыгнечваць цэнтр. нерв. сістэму. Да Н.р. належаць пераважна вышэйшыя расліны, з ніжэйшых — некат. грыбы (напр., мухаморы). Найб. пашыраны ў тропіках Паўд. і Паўн. Амерыкі, Цэнтр. Азіі. Асн. Н.р.: мак снатворны, каноплі індыйскія, какаінавы куст, гармала звычайная, эхінакактус, блёкат чорны, тытунь і інш. Звычайна ядавітыя, маюць у сабе дзеючыя рэчывы (пераважна алкалоіды), якія валодаюць лек. ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, часцей як абязбольвальныя. Пры сістэм. ужыванні прэпаратаў з Н.р. развіваецца залежнасць ад іх — наркаманія. Гл. таксама Лекавыя расліны і Ядавітыя расліны.

т. 11, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАТЫЯ́НТА (Neottianthe),

род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 6 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від Н. клабучковая (N. cucullata) — еўразійскі таежны рэліктавы від; занесена ў Чырв. кнігу.

Трапляецца ў хвойніках-зеленамошніках, часцей на ўзгорыстай мясцовасці.

Н. клабучковая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з ныркападобнымі белаватымі клубнямі. Сцябло тонкае, граністае, каля асновы 2 супраціўныя лісты, вышэй — 1—3 дробныя вузкаланцэтныя лісцікі. Кветкі фіялетава-ружовыя, часам белыя, сабраныя па 6—24 у аднабокі рэдкі колас. Плод — каробачка.

В.​В.​Маўрышчаў.

Неатыянта клабучковая.

т. 11, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПАЛІ́ТЫКА КАНАНЕ́РАК»,

«дыпламатыя кананерак», прымусовая дыпламатыя, выкарыстанне марской дзяржавай (часцей буйной дзяржавы супраць больш дробнай) або пагроза выкарыстаць абмежаваны атрад ВМФ (ВМС) без абвяшчэння вайны з мэтай атрымаць перавагу, пазбегнуць страт у міжнар. спрэчках і ў лакальных канфліктах; разнавіднасць палітыкі з пазіцыі сілы; адна з крайніх мер вырашэння міждзярж. спрэчак пасля эканам., фін., прапагандысцкага націску. Найб. пашырылася ў 20 ст. з-за яе больш лёгкага тэхн. ажыццяўлення. Магчымасці дзяржавы праводзіць «П.к.» залежаць ад магутнасці яе ваен. флоту, вызначаюцца эканам., паліт. і інш. фактарамі.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 12, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫРО́ДЖАНАЯ РАСКО́ЛІНА ПАДНЯБЕ́ННЯ, «воўчая зяпа»,

прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца з прыроджанай расколінай верхняй губы. У хлопчыкаў бывае ў 1,5 раза часцей, чым у дзяўчынак. Яе развіццю спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі некат. процісутаргавых сродкаў, алкаголю, лішку вітаміну А і інш. Бывае адна- і двухбаковая, праходзіць праз усё паднябенне ці лакалізуецца ў цвёрдым або мяккім паднябенні. Пры навылётных П.р.п. паміж поласцямі рота і носа ёсць шырокае злучэнне, што істотна абцяжарвае смактанне, глытанне і дыханне нованароджаных. У дзяцей з П.р.п. з узростам парушаецца мова, з’яўляецца гугнявасць. Лячэнне хірургічнае.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАГАВА́Я ПАДМА́НКА,

найбольш пашыраны пародаўтваральны мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, групы амфіболаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю, магнію, жалеза, (NaK)0-1 (Ca, Na)2 (Mg, Fe​+, Al, Fe​3+, Ti)5 [(Si, Al)4 O11]2 (OH, F, Cl)2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі прызматычныя, слупкаватыя, часцей зярністыя масы, украпаныя падоўжаныя зерні. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльнасць 3,1—3,3 г/см³. Крохкі. Адзін з гал. кампанентаў многіх вывергнутых і метамарфічных горных парод. Пры выветрыванні пераходзіць у сумесь гліністых мінералаў, апалу і гідраксідаў жалеза.

Рагавая падманка.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ны́рка1, часцей ны́ркі мн., рус. ’почки’ (Нас., Касп., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, Дразд., ТС), ст.-бел. нырка ’тс’ (пач. XVII ст.). Запазычана з польск. nerka, nyrka ’тс’ (пач. XVI ст.) < ст.-в.-ням. niero, ням. Niere ’тс’ (Кюнэ, Poln. 81; Булыка, Лекс. запазыч., 128); новае запазычанне нэ́ркі (Сл. ПЗБ).

Ны́рка2 ’нырэц, від качкі’ (Нас., Янк. 3.). Гл. нырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўздо́лець ’хварэць; быць не ў стане, не змагчы’ (Гарэц., Сержп., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), няўздо́ліць ’быць нездаровым’ (Грыг., Нас.), неўздалець ’хварэць, быць не ў стане’ (Нас.), сюды ж неўздалека, неўздаляка ’слабасільны’ (Касп., Панюціч, Лексіка, 82), няўздо́лы ’фізічна слабы, нядужы’ (Панюціч, там жа). Да рэдкага ўздо́лець ’змагчы, быць у сілах’ (Нас.). З прэфіксам у з‑ (*vъz‑), часцей выступае варыянт здолець (гл.), параўн. нездалека (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́жылак ’парастак’; у іншым словаўтваральным афармленні: атожалля (Янк. Мат.); атожылле (КТС); атожилка (Яруш.). З літ. atãžala ’парастак’ (часцей atžalà, не выключана і *atóžala). Формы з ‑ы‑ замест ‑а‑ ў ненаціскной пазіцыі адлюстроўваюць народнаэтымалагічнае атаясамленне з коранем жыць, словам жыла, адкуль і значэнне ’адгалінаванне геалагічнай жылы’, паралельнае рус. отжилок. Літоўскае слова добра тлумачыцца з прэфіксальнага at‑ (ata‑, ato‑) і карэннага žãlias ’зялёны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Троль ‘у скандынаўкай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям’ (ТСБМ). З паўн.-герм. troll ‘скальны дух’, ст.-нарв. ‘лясны дэман, волат’, дац. trold, ісл. tröll ‘злы дух у вобразе чалавека’, этымалогія якога надалей застаецца не зусім яснай (Клюге₂₂, 741). Магчыма, адсюль выводзіцца слэнгавае тро́ліць (< англ. to troll ‘лавіць рыбу на кручок’) ‘заводзіць, заблытваць, правакаваць (у інтэрнэтным дыскурсе)’, гл. Барковіч, Лінгваінфарм., 220, 277.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акуля́ры

(польск. okulary, ад лац. ocularium = шчыліна для вачэй у шлеме)

прылада з двух аптычных шкельцаў у аправе, часцей на дужках, для паляпшэння бачнасці або для засцярогі вачэй ад пашкоджанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)