ГА́РШЦЯ (Вера Аляксандраўна) (н. 9.3.1927, с. Хулбаака, Малдова),
малдаўскі харавы дырыжор. Нар.арт. Малдовы (1967). Нар.арт.СССР (1987). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1957), выкладае ў ёй. З 1963 маст. кіраўнік і гал. дырыжор акад. харавой капэлы «Дойна». Сярод твораў, выкананых капэлай пад яе кіраўніцтвам, — араторыя «Пакаянне Давіда» В.А.Моцарта, «Те Deum» Г.Ф.Гендэля, паэма «Пакаранне Сцяпана Разіна» Дз.Шастаковіча, творы малд. кампазітараў і інш.Дзярж.прэмія Малдовы 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЬЁМ, Гіём (Guillaume) Шарль Эдуар (15.2.1861, г. Флёр’е, Швейцарыя — 13.6.1938), швейцарскі фізік і метролаг. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1833). Працаваў у Міжнар. бюро мер і вагі ў г. Сеўр (з 1905 дырэктар). Навук. працы па метралогіі. Даў новае вызначэнне літра, даследаваў прычыны памылак ртутных тэрмометраў і прапанаваў папраўкі да іх (1889). Стварыў новыя сплавы інвар, элінвар і інш., якія выкарыстоўваюцца ў высокадакладных інструментах і метралагічных стандартах (1899). Нобелеўская прэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫВАЧЭ́ЎСКІ (Аляксандр Георгіевіч) (н. 8.4.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў БПІ (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі тэхнал. праектавання ў машынабудаванні. Распрацаваў метад аўтаматызаванага праектавання штампаў халоднай ліставой штампоўкі. Прэмія прафсаюзаў Беларусі 1990.
Тв.:
Технология листовой штамповки. Киев, 1983 (у сааўт.);
Моделирование и автоматизация конструирования штампов. Мн., 1986 (разам з М.В.Прахваткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЙЗЕНГОФЕР ((Deisenhofer) Іаган) (н. 30.9.1943, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік і біяфізік. Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1971). З 1972 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1988 у Мед. ін-це Тэхаскага ун-та ў Даласе. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца рэакцыйным цэнтрам фотасінтэзу (1982, разам з Р.Губерам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНСКО́Й (Марк Сямёнавіч) (6.3.1901, г. Адэса, Украіна — 21.3.1981),
расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Сімферопальскі ун-т (1924). З 1925 працаваў у кіно. Яго творчасць адметная стварэннем каларытных чалавечых характараў і лёсаў, яркіх быт. сцэн: трылогія «Дзяцінства Горкага», «У людзях», «Мае універсітэты» (1938—40), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945), «Сельская настаўніца» (1947), «Дарагой цаной» (1958), «Фама Гардзееў» (1959). Дзярж.прэміяСССР 1941, 1946, 1948, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 26.3.1929, в. Куння Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1963). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах апрацоўкі і адлюстравання графічнай інфармацыі. Распрацаваў шэраг чарцёжных аўтаматаў і прынцыпы пабудовы лазерна-графічных дысплеяў. Дзярж.прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Расчет элементов лазерных сканирующих систем. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІНО́ЎСКІ (Лазар Ісаакавіч) (1.5.1910, г. Фалешты, Малдова — 29.11.1982),
малдаўскі скульптар. Нар.маст. Малдовы (1963). Чл.-кар.АМСССР (з 1954). Вучыўся ў АМ у Бухарэсце (1925—30). Яго работы вызначаюцца дынамікай, эмацыянальнасцю. Аўтар партрэтаў рум. мастака К.Бабы, Хо Шы Міна (Дзярж.прэмія Малдавіі 1970), помнікаў Р.Катоўскаму, «Гераічнаму камсамолу» ў Кішынёве, станковых кампазіцый (трылогія «Бацькі і дзеці», 1957, «Ціраспальскія швачкі», 1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ГАТА ((Žagata) Улдыс) (н. 17.3.1928, г. Еру, Латвія),
латышскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт. Латвіі (1973), нар.арг.СССР (1988). Скончыў балетную школу пры Латв. т-ры оперы і балета (1948), у 1944—68 саліст гэтага т-ра. З 1968 маст. кіраўнік Дзярж. ансамбля танца «Дайле». Сярод партый: Нікіта («Лайма» А.Лепіня), Пеця («Юнацтва» М.Чулакі), Бірбанта («Карсар» А.Адана), Гармодый («Спартак» А.Хачатурана). Дзярж.прэмія Латвіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛКІН (Уладзімір Барысавіч) (9.9.1919, лясны кардон Белы ключ, Татарстан — 13.6.1997),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд.тэхн.н. (1972). Сын Б.Дз.Жылкіна. Скончыў Артыл. акадэмію ў Самаркандзе (1943), Горны ін-т (1949, Ленінград). У 1973—91 у НДІ парашковай металургіі (Мінск). Навук. працы па гідраэлектраметалічнай вытв-сці нікелю, стварэнні новых фільтравальных элементаў. Распрацаваў сістэму ачысткі электралітаў нікелевай вытв-сці на аснове тытанавых фільтраў (у сааўт). Ленінская прэмія 1965.