выдры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. іран. Танцаваць. — Віктар Трафімавіч! Тодар Макаравіч! — чуліся вясёлыя галасы моладзі. — Хадзіце да нас, патанцуеце! — А як жа, толькі мне з вамі выдрыгваць, — усміхнуўся Радкевіч. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Мерзнуць, калець, стыць. Залеюць рукі на халодным ветры. □ Чатыры гады Залеў я на вёрстах дарог, Гарэлі сады, І дым іх на сэрца мне лёг. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́йна, ‑ы, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры. А. Вольскі.

[Рум. doină.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубальто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; двухстволка. Дзядзька Максім пачапіў на плячо добрую тульскую дубальтоўку, а мне пазычыў старэнькую аднаствольную стрэльбу. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памёршы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад памерці.

2. у знач. прым. Які памёр. Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола. // у знач. наз. памёршы, ‑ага, м. Нябожчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наканава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што, каму.

Разм. Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што‑н. Жыццё наканавала.. [Багдановічу] кароткі век. Бачыла. Ля стаю... Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчаслі́віць, ‑віць; безас. зак., каму і без дап.

Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго‑н. — Табе, сынок, пашчаслівіла, — сказаў мне бацька, — будзеш у сапраўднага настаўніка вучыцца, а не ў самавучак. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрысто́йна,

1. Прысл. да непрыстойны.

2. безас. у знач. вык. У супярэчнасці з прыстойнасцю. Непрыстойна Не давяраць таму, хто вам даверыў. Глебка. Мне нешта падказвала, што маўчаць доўга нельга, непрыстойна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неціка́ва,

1. Прысл. да нецікавы.

2. у знач. безас. вык. Не з’яўляецца цікавым. — А я на тваім месцы не застаўся б тут, — заўважыў Лабановіч. [Садовіч:] — Чаму? — Ды так. — мне тут нецікава. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязгрэ́ба, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Няспрытны, няўмелы, нязграбны чалавек. [Ляснічы:] — Мне чалавек там добры трэба, А не гультай які, нязгрэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)