Адвака́т (БРС, Шат., Нас.). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з ням. Advokat (XVII ст.). Ням. Advokat паходзіць ад лац. advocatus (< advocare ’клікаць на дапамогу’), Шанскі, 1, А, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́ер ’Acorus L.’ (Кіс., БРС), аір ’Carex L. асака’ (Інстр. II, Бяльк., Касп.), айір (Янк. Мат.), агʼер (Сцяшк.). Усходнеславянскае запазычанне з тур. асман. aǵir. Гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Духі́ ’духі’ (БРС). Запазычанне з рус. духи́ ’тс’. У рус. мове гэта з’яўляецца семантычнай калькай (з канца XVIII ст.) франц. parfum ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус. диви́зия, укр. диві́зія. Запазычанне з польск. dywizja ’тс’ (а гэта з лац. divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ґусь ’цыбаты, з доўгімі нагамі’, таксама дыґа́ты (Сцяц., Сл. паўн.-зах.: ’высокі’). Запазычанне з польск. дыял. dyguś, dygaty ’тс’ (а гэта да польск. dygać, аб якім Слаўскі, 1, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́г ’прадаўжэнне’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальны дэрыват ад праця́гваць; не выключана і запазычанне з польск., параўн. przeciąg ’даўжыня, працягласць’. У беларускай мове з’явілася ў пач. XX ст. (Гіст. лекс., 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірэ́нь ‘бэз’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. сире́нь ‘тс’, якое з ням. дыял. Sirene, Syringe ‘тс’; апошняе з лац. syrinx, syringa ‘тс’ ад грэч. σύριγξ ‘дудка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бронь ’зброя’ (Нас., Яруш.), ст.-бел. бронь (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. broń ’тс’ (да прасл. bornь, гл. Слаўскі, 1, 43–44). Таксама з польск. укр. бронь. Параўн. Рудніцкі, 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыг ’від судна’. Рус. бриг, укр. бриг. Запазычанне з ням. Brigg або англ. brig (< італ. brigantino). Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; Клюге, 100. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)