праё́рзаць

‘пэўны час паёрзаць; працерці што-небудзь, ёрзаючы’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праё́рзаю праё́рзаем
2-я ас. праё́рзаеш праё́рзаеце
3-я ас. праё́рзае праё́рзаюць
Прошлы час
м. праё́рзаў праё́рзалі
ж. праё́рзала
н. праё́рзала
Загадны лад
2-я ас. праё́рзай праё́рзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час праё́рзаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пратарато́рыць

‘пратараторыць што-небудзь; пэўны час тараторыць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пратарато́ру пратарато́рым
2-я ас. пратарато́рыш пратарато́рыце
3-я ас. пратарато́рыць пратарато́раць
Прошлы час
м. пратарато́рыў пратарато́рылі
ж. пратарато́рыла
н. пратарато́рыла
Загадны лад
2-я ас. пратарато́р пратарато́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час пратарато́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафіло́ніць

‘правесці час без справы; прагуляць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прафіло́ню прафіло́нім
2-я ас. прафіло́ніш прафіло́ніце
3-я ас. прафіло́ніць прафіло́няць
Прошлы час
м. прафіло́ніў прафіло́нілі
ж. прафіло́ніла
н. прафіло́ніла
Загадны лад
2-я ас. прафіло́нь прафіло́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час прафіло́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прахіхі́каць

‘хіхікнуць; правесці пэўны час, хіхікаючы (прахіхікаць усю дарогу)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прахіхі́каю прахіхі́каем
2-я ас. прахіхі́каеш прахіхі́каеце
3-я ас. прахіхі́кае прахіхі́каюць
Прошлы час
м. прахіхі́каў прахіхі́калі
ж. прахіхі́кала
н. прахіхі́кала
Загадны лад
2-я ас. прахіхі́кай прахіхі́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прахіхі́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прашчырава́ць

‘старанна прапрацаваць, правесці час за справай’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашчыру́ю прашчыру́ем
2-я ас. прашчыру́еш прашчыру́еце
3-я ас. прашчыру́е прашчыру́юць
Прошлы час
м. прашчырава́ў прашчырава́лі
ж. прашчырава́ла
н. прашчырава́ла
Загадны лад
2-я ас. прашчыру́й прашчыру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашчырава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́нна

(гр. manna, ад ст.-яўр. mān)

1) ежа, якая паводле біблейскага падання, сыпалася з неба яўрэям у час іх вандравання па пустыні ў «абетаваную зямлю»;

2) густы сок, які выцякае пры пашкоджанні кары некаторых відаў раслін (ясеня, грабеншчыка і інш.);

3) лішайнік сям. леканоравых, які сустракаецца ў засушлівых раёнах Міжземнамор’я.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стабіліза́цыя

(ад лац. stabilis = устойлівы)

1) прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні (напр. с. эканомікі);

2) наданне якому-н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху;

3) забеспячэнне пастаянства якіх-н. велічынь, сістэмнасці чаго-н.;

4) забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога-н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў 3.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАРЛАА́М (свецкае імя Шышацкі Рыгор; 1750, в. Красілаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 1821 ці 1823),

праваслаўны царк. дзеяч. Скончыў Пераяслаўскую духоўную семінарыю і Кіеўскую духоўную акадэмію. У 1776 прыняў манаства, у 1780—95 ігумен і архімандрыт манастыроў у Расіі, на бел. і літ. землях Рэчы Паспалітай. У 1793 памагаў мінскаму архіепіскапу Віктару (Садкоўскаму) вяртаць уніятаў да праваслаўя. З 1805 епіскап, з 1808 архіепіскап магілёўскі і віцебскі. У час вайны 1812 падтрымаў французаў, загадаў служыць набажэнствы за Напалеона. Пасля выгнання акупантаў прыцягнуты да адказнасці па справе аб здрадзе, у 1813 пазбаўлены сану і сасланы простым манахам у Ноўгарад-Северскі і Спаса-Праабражэнскі манастыр.

В.​В.​Антонаў.

т. 4, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ (Галіна Ануфрыеўна) (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел. радыё, у час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982—88 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).

Тв.:

Выбранае. Мн., 1986;

Юныя назаўсёды. Мн., 1983;

Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987.

т. 4, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІ́ЛЬ (свецкае імя Тамашчык Уладзімір; 15.4.1900, в. Вялікія Азяраны, Беласточчына — 9.6.1970),

бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Д-р багаслоўя. Скончыў Пражскі політэхн. Ін-т (1934), Украінскую багаслоўскую акадэмію ў Мюнхене (1948). У 1927 арыштаваны польск. ўладамі за бел. грамадска-паліт. дзейнасць. З 1930 у г. Прага. З 1941 на Беласточчыне. З 1944 у эміграцыі ў Германіі. У 1949 пастрыжаны ў манахі і яму нададзены сан архімандрыта, пасля — епіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) за мяжой. З 1951 у ЗША, узначаліў амер. епархію БАПЦ, у 1951—52 — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Браў удзел у выданні час. «Голас царквы».

Л.​У.​Языковіч.

т. 4, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)