але́шнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алешніку. На алешнікавым узгорку выбралі месца, каб будаваць першы барак для рабочых. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Альпаў.

2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыква́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі стары і каштоўны. Антыкварная кніга.

2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў. Антыкварны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аванга́рдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангардная рота.

2. перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астраўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вострава. Астраўная тэрыторыя. Астраўная расліннасць. // Які знаходзіцца, размяшчаецца на востраве, астравах. Астраўная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ўтарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтара, належыць яму. Аўтарскі тэкст. Аўтарская задума. Аўтарскае права.

•••

Аўтарскі аркуш гл. аркуш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́жанскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бежанцаў. Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́льцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пальца (у 1 знач.). Пальцавы сустаў.

2. Спец. Які мае механічныя пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панчо́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да панчохі (у 1 знач.). Панчошная фабрыка. // Які служыць для вырабу панчох. Панчошная пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калейдаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калейдаскопа. Калейдаскапічны ўзор. // перан. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе. Калейдаскапічная змена падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)